Расіяне зноў назвалі любімай краінай для восеньскага адпачынку Беларусь

Падпісацца
Штогадовы турыстычны рэйтынг дэманструе зайздросную сталасць - жыхары Расіі чарговым разам прызналіся, што з усіх краін СНД больш за ўсё любяць адпачываць у Беларусі.

МІНСК, 20 ліс - Sputnik. Беларусь зноў названая расійскімі турыстамі любімай краінай для восеньскага адпачынку з краін СНД, гэта афіцыйныя вынікі чарговага рэйтынгу партала ТурСтат.

Беларускія санаторыі і клінікі ў чаканні гасцей па бязвізу вучаць мовы - Sputnik Беларусь
Беларускія санаторыі і клінікі ў чаканні гасцей па "бязвізу" вучаць мовы

На гэты раз рэйтынг складаўся сярод курортаў краін СНД для аздараўленчага адпачынку. Не цяжка здагадацца, што ў лідарах апынуліся санаторыі Беларусі, большасць з якіх даўно ўжо арыентавана на адпачынак суседзяў-расіян.

Самым любімым у нашай краіне месцам восеньскага аздараўлення названыя санаторыі, размешчаныя на возеры Нарач. Па дадзеных рэйтынгу расіяне праводзяць на курорце восенню ад 10 да 14 дзён. Адзін дзень у Беларусі абыходзіцца расійскім гасцям прыкладна ў 3 тысячы расійскіх рублёў. Гэта самы нізкі кошт сярод краін СНД.

У топ-5 турыстычных напрамкаў таксама ўвайшлі курорты Нафталан ў Азербайджане, Бурабая ў Казахстане, Джармук у Арменіі і Калараш у Малдове.

Стужка навiн
0