МІНСК, 20 ліс - Sputnik. Беларусь і Расія цалкам узгаднілі 21 з 31 інтэграцыйнай дарожнай карты, паведаміў кіраўнік беларускай дыпмісіі Уладзімір Сямашка.
Паводле яго слоў, перад пачаткам перагавораў Сяргея Румаса і Дзмітрыя Мядзведзева ў Горках у сераду ўзгодненыя былі 16 з 31 дарожнай карты па саюзнай інтэграцыі.
"Учора падчас, я лічу, прадуктыўнага правядзення сустрэч двух прэм'ер-міністраў, мы яшчэ па пяці дарожных картах прыйшлі да кансенсуса, знайшлі развязкі і далі даручэнне міністрам, каб яны да канца гэтага тыдня паклалі гэтыя ўзгодненыя дарожныя карты на стол. Гэта значыць яшчэ плюс пяць карт", - удакладніў пасол Беларусі ў Расіі.
На думку Уладзіміра Сямашкі, яшчэ застаюцца "прынцыповыя пытанні, такія сістэмаўтваральныя, думаю, што ўсё ж такі яны будуць, у рэшце рэшт, вырашаны. Я думаю, што зараз мы знойдзем развязкі".
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ў выпадку, калі іх удасца вырашыць, гэта вызначыць сам лёс Саюзнай дзяржавы на дзесяцігоддзі наперад.