Губернатар Пецярбурга заснаваў прэмію імя Жарэса Алфёрава

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкВіцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук, нобелеўскі лаўрэат Жарэс Алфёраў
Віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук, нобелеўскі лаўрэат Жарэс Алфёраў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Узнагарода будзе прысуджацца за выдатныя дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі ў намінацыі "нанатэхналогіі".

МІНСК, 21 ліс - Sputnik. Прэмія імя вядомага навукоўца, нобелеўскага лаўрэата Жарэса Алфёрава заснавана ў Санкт-Пецярбургу, пра гэта ў сераду праінфармавала прэс-служба гарадской мэрыі.

"Губернатар Аляксандр Бяглоў падпісаў пастанову аб заснаванні з 2020 года прэміі ўрада Санкт-Пецярбурга імя Жарэса Алфёрава", - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што прэмію будуць прысуджаць тым, хто змог дабіцца высокіх навуковых паказчыкаў у галіне нанатэхналогій.

Такім чынам будуць адзначаны не толькі навуковыя дасягненні, але і ўвекавечана памяць выдатнага фізіка, ураджэнца Беларусі і ганаровага грамадзяніна Санкт-Пецярбурга.

Жарэс Алфёраў нарадзіўся 15 сакавіка 1930 года ў Віцебску. У 2000 годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэнне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанентаў. Гэтыя навуковыя адкрыцці ён зрабіў яшчэ на мяжы 60-70-х гадоў.

Алфёраў з'яўляецца ганаровым прафесарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і мае дзве беларускія дзяржаўныя ўзнагароды - Ордэн Францыска Скарыны і Ордэн Дружбы. Акрамя навукі Жарэс Алфёраў шмат увагі надаваў грамадскай дзейнасці, займаў пасады віцэ-прэзідэнта Расійскай акадэміі навук, дырэктара Фізіка-тэхнічнага інстытута імя А. Ф. Іофе.

Памёр Алфёраў 2 сакавіка 2019 года ва ўзросце 88 гадоў.

Стужка навiн
0