https://bel.sputnik.by/20191121/Petytsyyu-z-prosbay-zrabts-31-snezhnya-vykhadnym-padpsal-15-tysyach-belarusa-1043300596.html
Петыцыю з просьбай зрабіць 31 снежня выхадным падпісалі 15 тысяч беларусаў
Петыцыю з просьбай зрабіць 31 снежня выхадным падпісалі 15 тысяч беларусаў
Sputnik Беларусь
Зварот аказаўся больш папулярным, чым заклікі не павышаць пенсійны ўзрост і апублікаваць дэкларацыі чыноўнікаў, але "прайграў" просьбе забараніць перасоўныя... 21.11.2019, Sputnik Беларусь
2019-11-21T16:52+0300
2019-11-21T16:52+0300
2019-11-21T16:23+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/i/logo/logo-social.png
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грамадства, у беларусі, навіны , беларусь, новы год - 2020
грамадства, у беларусі, навіны , беларусь, новы год - 2020
Петыцыю з просьбай зрабіць 31 снежня выхадным падпісалі 15 тысяч беларусаў
Зварот аказаўся больш папулярным, чым заклікі не павышаць пенсійны ўзрост і апублікаваць дэкларацыі чыноўнікаў, але "прайграў" просьбе забараніць перасоўныя заапаркі.
МІНСК, 21 ліс - Sputnik. Анлайн-петыцыю з заклікам аб'явіць 31 снежня і 2 студзеня выходнымі днямі падтрымалі больш за 15 тысяч беларусаў, паведамляе Sputnik.
Беларускі ўрад традыцыйна не робіць 31 снежня выхадным днём. Адпачываць на Новы год беларусы будуць адпачываць 1 і 2 студзеня - аднак другое чысло прыйдзецца потым "адпрацоўваць" у суботу.
Неабыякавыя беларусы гэтай восенню запусцілі петыцыю з просьбай абвясціць у краіне выхаднымі днямі 31 снежня і 2 студзеня. Да гэтага чацвярга пад зваротам "падпісаліся" больш за 15 тысяч грамадзян.
Раней кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава казала, што "як вырашаць людзі, так і будзе".
Петыцыя стала папулярнай: яна абыходзіць па колькасці подпісаў заклікі не павышаць пенсійны ўзрост і апублікаваць дэкларацыі чыноўнікаў. Пры гэтым прыкметна больш падтрымкі было ў петыцыі з заклікам забараніць кантактныя заапаркі, а таксама замяніць дарожны збор паліўным акцызам. Самай жа папулярнай беларускай петыцыяй можна назваць заклік перайменаваць у "Вікіпедыі" краіну - замест "Белоруссии" напісаць "Беларусь", пад гэтым зваротам падпісаліся больш за 80 тысяч чалавек.