Святыня, якой пашанцавала? Чым зараз жыве Юравіцкі манастыр

© Sputnik / Альфрэд МікусТак манастыр выглядаў у 2017 годзе
Так манастыр выглядаў у 2017 годзе - Sputnik Беларусь
Аднаўленне пачалося ў 2006 годзе і спачатку дзяржава актыўна фінансавала праект, але цяпер сродкі прыходзіцца шукаць сваімі сіламі.
Існуе легенда, што сваім з’яўленнем іезуіцкі манастыр у Юравічах абавязаны цуду. Іезуіцкі манах Марцін Тураўскі дванаццаць гадоў ездзіў па гэтых мясцінах, пакуль цудатворны абраз Божай Маці сам не абраў месца для свайго далейшага знаходжання. Так гэта ці не, дакладна невядома, але ад самага пачатку існавання манастыр быў месцам, дзе адбываліся розныя неверагодныя рэчы.
Троіцкі касцёл у Гервятах - Sputnik Беларусь
Беларускі Нотр-Дам: гісторыя стварэння Троіцкага касцёла ў Гервятах
Напрыклад, у 1686 годзе падчас жалобнай працэсіі з выкарыстаннем знакамітага абраза ажыў сын юраўчаніна Прыгародскага. Па словах мясцовых жыхароў, такія гісторыі здараліся тут пастаянна.
Юравічы – папулярная сярод вернікаў вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Тут знаходзяцца старажытнаславянскія гарадзішчы Відалічы і Межмосце.
Асноўны будынак іезуіцкага касцёла ў вёсцы Юравічы з’явіўся паміж 1717 і 1757 гадамі, а ў 1778 годзе тут быў заснаваны іезуіцкі калегіум.
За доўгія гады існавання касцёл некалькі разоў зачынялі, аддавалі яго то пад казарму, то пад дзіцячы дом.
© Sputnik / Альфрэд МікусЮравіцкі манастыр
Юравіцкі манастыр - Sputnik Беларусь
Юравіцкі манастыр
На пачатку XX стагоддзя гэтае месца, як і многія іншыя цэрквы, касцёлы і манастыры ў тыя часы, пацярпела ад рук бальшавікоў. Будынак зачынілі, а ўсе абразы вывезлі. Манастыр узнавіў сваё існаванне толькі ў 90-ыя гады.
Будынак манастыра быў перададзены Тураўскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы ў 1993 годзе. Тады ж тут з’явіўся жаночы Свята-Раство-Багародзічны манастыр, які ў 2005 годзе стаў мужчынскім.
На пачатку XXI стагоддя у суседняй вёсцы жыхары знайшлі спіс з таго самага абраза Божай Маці, які доўгія гады лічыўся страчаным.
© Sputnik / Альфрэд МікусСпіс з абраза Божай Маці Юравіцкай, які зараз захоўваецца ў манастыры
Спіс з абраза Божай Маці Юравіцкай, які зараз захоўваецца ў манастыры - Sputnik Беларусь
Спіс з абраза Божай Маці Юравіцкай, які зараз захоўваецца ў манастыры
Спава ў тым, што пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гадоў пачаліся ганенні на касцёл. Айцец Гадзецкі, які ў тыя часы быў пробашчам, замяніў галоўны абраз на копію, зробленую Ядвігай Кеневіч, а арыгінал перадаў на захаванне Габрыэлі Горват. Яна захоўвала цудадзейны абраз, а ў канцы XIX стагоддзя пераехала ў Кракаў і перадала яго айцам кракаўскага калегіўма. Менавіта таму арыгінал абраза зараз знаходзіцца ў кракаўскім касцёле Святой Барбары.
Што тычыцца спіса, некаторы час пасля выяўлення ён знаходзіўся ў мазырскім Свята-Міхайлаўскім саборы, а ў 2006 годзе з хросным ходам яго адправілі ў Юравічы.
Па інфармацыі Тураўскай епархіі зараз касцёл уключаны ў "Залатое кальцо Гомельшчыны", а сабор і ўвесь комплекс рэстаўруюць. Рэканструкцыя выдатнага помніка архітэктуры XVIII стагоддзя пачалася ў 2006 годзе і павінна была скончыцца ў 2012 годзе, але з-за недахопу сродкаў зацягнулася. Цяпер манастыр аднаўляюць сваімі сіламі і справы ідуць вельмі марудна.
© Photo : Сайт Рождество-Богородичного мужского монастыря / Vitaly_ZinovenkoТак Юравіцкі манастыр выглядае зараз
Так Юравіцкі манастыр выглядае зараз - Sputnik Беларусь
Так Юравіцкі манастыр выглядае зараз
Тым не менш, манастыр прымае паломнікаў з усяго свету, бо тут знаходзіцца адна з галоўных палескіх святынь - абраз Божай Маці Юравіцкай, які шануецца праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі.
Чытайце таксама:
  • Ад палаца да руінаў: што стала з сядзібай Храптовічаў у Шчорсах
  • Сядзіба Тышкевічаў на Іслачы: што стала з фоталабараторыяй знакамітага графа
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі