Гурт IOWA прэзентаваў кліп на новую песню "Маяки", створаны пры дапамозе рэжысёра Уладзіміра Бяседзіна. На відэа героі з ілюзорнага свету трапляюць у рэальнасць, а сімвалам ружовых акуляраў выступаюць завязаныя вочы.
"Песня "Маякі" літаральна ўпала на нас у самы разгар барацьбы за Байкал. Мая падпісчыца папрасіла падпісаць петыцыю за закрыццё заводу на Байкале, чым натхніла мяне песню пра людзей, у якіх я веру! Пра людзей, якія асвятляюць праблемы, прымаюць рашэнні, бяруць на сябе адказнасць і робяць усё, каб выправіць праблему тут і зараз!" – узгадвае Каця Іванчыкава.
Каб паказаць атмасферу глабальнага апакаліпсіса, у павільёне кінастудыі "Ленфільм" пабудавалі дэкарацыі экалагічнай катастрофы. Цягам трох дзён удзельнікі IOWA разам з мастаком-дэкаратарам Ксеніяй Цэль збіралі пластыкавыя пляшкі і бляшанкі па сябрах і знаёмых. А калі і гэтага апынулася недастаткова, набылі яшчэ 80 кілаграмаў смецця. Усе адходы пасля здымак наноў адсартавалі і здалі не перапрацоўку.