МУС перадало ў Мастацкі музей партрэт участковага Гарошкі

© Photo : МВД БеларусиМУС перадало ў Мастацкі музей партрэт участковага Гарошкі
МУС перадало ў Мастацкі музей партрэт участковага Гарошкі - Sputnik Беларусь
Намаляваны на палатне супрацоўнік міліцыі - рэальны чалавек, які прапрацаваў участковым на Дубровеншчыне 28 гадоў, але карціну ён яшчэ не бачыў.

МІНСК, 22 ліс - Sputnik. Карціну "Участковы інспектар Гарошка М.І." перадаў дырэктару Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміру Пракапцову міністр унутраных спраў Юрый Караеў, распавялі ў прэс-службе МУС.

Поздравление от главы МВД Беларуси - Sputnik Беларусь
Кіраўнік МУС узнагародзіў калектыў Sputnik Беларусь граматамі і медалямі

Палатно - гэта падарунак з нагоды 80-годдзя музея. Да цяперашняга часу карціна захоўвалася ў фондзе музея МУС. Перадаючы карціну, Караеў падзякаваў дырэктару музея за шматгадовую працу па захаванню нацыянальных культурных каштоўнасцяў.

Уладзімір Пракапцоў, у сваю чаргу, сказаў, што ў музеі заўсёды рады бачыць супрацоўнікаў міліцыі, асабліва разам з сем'ямі.

Карціну, перададзеную ў якасці падарунка ў Нацыянальны мастацкі музей, напісаў Мікалай Апіёк, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, кавалер ордэна Францыска Скарыны, лаўрэат спецыяльнай прэміі прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне".

Інспектар Гарошка, намаляваны на карціне, рэальны чалавек. 28 гадоў адпрацаваў участковым у Дубровенскім раёне. За добрую службы быў адзначаны ўзнагародамі - мае медалі "За бездакорную службу" трох ступеняў, "50 гадоў савецкай міліцыі".

"Парадак забяспечваў у трох сельсаветах з 40 населенымі пунктамі. Неяк у канцы жніўня прыехаў да нас мастак з Мінска, сказаў, што па даручэнні МУС будзе мяне маляваць. Дні два мы хадзілі з ім на поле з камбайнамі, дзе я пазіраваў, а ён па некалькі гадзін рабіў замалёўкі. Потым мастак з'ехаў, і больш мы з ім не сустракаліся", - прыводзіць прэс-служба МУС словы Міхаіла Гарошка.

Цяпер ён на пенсіі, жыве ў Светлагорску. Карціну, кажа, так ні разу і не бачыў. Пра яе яму распавядалі калегі. Калі яны былі ў Мінску на зборах, бачылі партрэт Гарошкі ў музеі МУС. Цяпер партрэт участковага можна будзе ўбачыць у Нацыянальным мастацкім.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі