Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і брытанскі прынц Майкл Кентскі сустрэліся ў чацвер у Лондане. Кіраўнік беларускага ўрада прыляцеў у Вялікабрытанію для ўдзелу ў інвестыцыйным саміце ЕБРР для краін "Усходняга партнёрства".
Падчас сустрэчы з Румасам стрыечны брат каралевы Лізаветы II, размаўляючы на рускай мове, адзначыў, што памятае свой візіт у Беларусь ў 2016-м і сустрэчу з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.
"Перадайце мае самыя лепшыя пажаданні Аляксандру Рыгоравічу", - сказаў прынц прэм'ер-міністру, на што Румас адказаў, што абавязкова гэта зробіць.
Майкл Кентскі таксама дадаў, што ў бліжэйшым часе мае намер наведаць Беларусь.
Падчас размовы прынца і прэм'ера па стале свабодна гуляла котка па мянушцы Калі і нават дазволіла госцю пагладзіць сябе. Майкл Кентскі спытаў Румаса, ці падабаецца яму котка, на што той адказаў станоўчы і расказаў, што ў яго дома таксама жыве котка і лабрадор. Дарэчы, у брытанскай каралеўскай сям'і кошкі ёсць толькі ў прынца Майкла.