МІНСК, 22 ліс - Sputnik. Урад Беларусі гатовы абмяркоўваць прапановы па прыватызацыі любога прадпрыемства, калі гэта пойдзе яму на карысць і палепшыць яго працу, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас падчас інвестыцыйнага саміту ЕБРР для краін-удзельніц "Усходняга партнёрства", паведамілі ў прэс-службе Савета Міністраў.
"Мы рады любому інвестару - гэта могуць быць як праекты greenfield (які рэалізуецца на новай пляцоўцы - Sputnik), так і ў сферы прыватызацыі. У нас у Беларусі няма ніякіх прыватызацыйных спісаў", - сказаў Сяргей Румас.
Прэм'ер спаслаўся на словы прэзідэнта Лукашэнкі, які раней неаднаразова казаў, што прыватызавана можа быць любое дзяржаўнае прадпрыемства. У сувязі з гэтым урад гатова разглядаць любыя прапановы, якія дапамогуць палепшыць дзейнасць прадпрыемства.
У ходзе размовы на саміце Румас вымушаны быў каментаваў заклапочанасць замежных інвестараў з нагоды вялікай долі дзяржаўнага сектара эканомікі ў Беларусі. У сувязі з гэтым ён адзначыў, што доля дзяржсектара за апошнія дзесяць гадоў істотна знізілася з 55% да 45%.
Паводле яго слоў, бягучая макраэканамічная сітуацыя ў Беларусі спрыяе прыходу ў краіну інвестараў.
"У Беларусі нізкая інфляцыя, канвертоўная валюта, яе курс у апошнія гады стабільны. Такім чынам, макраэканамічная сітуацыя спрыяе прыходу інвестараў", - адзначыў прэм'ер-міністр.
У якасці яшчэ аднаго плюса для інвестараў Румас назваў тое, што з прыходам у Беларусь інвестар атрымае магчымасць выхаду са сваім таварам або паслугай на больш ёмісты рынак Еўразійскага эканамічнага саюза.