Брэсцкае "Дынама" стала чэмпіёнам Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоФінал Кубка Беларусі па футболе БАТЭ - "Дынама-Брэст"
Фінал Кубка Беларусі па футболе БАТЭ - Дынама-Брэст - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Брастчанам хапіла аднаго забітага мяча ў вароты "Віцебска", каб датэрмінова стаць чэмпіёнамі рэспублікі.

МІНСК, 24 ліс - Sputnik. Футбалісты брэсцкага "Дынама" абыгралі "Віцебск". Матч 29 тура рэспубліканскага першынства прайшоў у нядзелю пры аншлагу ў Брэсце.

"Дынама" павяло ў ліку на 38-й хвіліне сустрэчы. Вызначыўся нападаючы гаспадароў Аляксей Хабленка. У канцоўцы матчу футбалісты "Віцебска" стварылі пару небяспечных момантаў, але так і не змаглі зраўняць лік (1:0).

Заўзятары больш не ўбачылі галоў, але і аднаго забітага мяча хапіла брастчанам для датэрміновага чэмпіёнства. Клуб заваяваў гэты тытул упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі.

Тым часам у Барысаве БАТЭ ўпэўнена абыграў мінскае "Дынама" (3:0), а ў другім матчы "Шахцёр" саступіў "Мінску" (0:1). У выніку барысаўчане ў гэтым сезоне гарантавалі сабе "серабро".

Нагадаем, раней БАТЭ 15 раз станавіўся чэмпіёнам Беларусі.

Стужка навiн
0