Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Фінляндыя гатова падзяліцца сваім вопытам будаўніцтва АЭС

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудаўніцтва БелАЭС
Будаўніцтва БелАЭС - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі кіраўнік падчас сустрэчы з фінскім міністрам замежных спраў заявіў, што Беларусі цікавы вопыт Фінляндыі ў забеспячэнні бяспекі на АЭС.

МІНСК, 25 ліс - Sputnik. У Хельсінкі ёсць прапановы, як забяспечыць бяспеку Беларускай АЭС, заявіў міністр замежных спраў Пека Хаавіста падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт Sputnik.

Від з Верхняга горада на Ракаўскае прадмесце - Sputnik Беларусь
Мінск актывізуе супрацоўніцтва з краінамі Паўночнай Еўропы

Прэзідэнт Беларусі сёння выказаў зацікаўленасць у фінскім вопыце забеспячэння бяспекі на атамнай станцыі "Ханхіківі-1", якая ўзводзіцца па аналагічным расійскім праекце.

Па словах міністра замежных спраў Фінляндыі, цяпер важна казаць пра адносіны нашых дзвюх краін, таму што яны добра развіваюцца ў сферы эканомікі.

Пасля чаго падзякаваў за працу беларускага пасла ў Хельсінкі, які дапамагае рабіць Беларусь больш цікавай фінам і прасоўваць яе.

"У нас ёсць прапановы па тым, як можна ўзмацніць бяспеку вашай станцыі ў Астраўцы", - сказаў Хаавіста.

Станцыя "Ханкіківі-1" будуецца па праекце "Расатама" і прадугледжвае збудаванне аднаго энергаблока з рэактарам ВВЭР-1200 пакалення "3+", такім жа, які усталёўваецца і на БелАЭС. Будаўніцтва пачалося ў пачатку 2016 года. Праекты станцый з энергаблокамі гэтага тыпу рэалізуюцца таксама ў Венгрыі, Турцыі і Францыі.

Стужка навiн
0