Пацяпленне і мокры снег: дакладны прагноз надвор'я ў Беларусі на бліжэйшыя дні

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкПацяпленне і мокры снег: дакладны прагноз надвор'я ў Беларусі на бліжэйшыя дні
Пацяпленне і мокры снег: дакладны прагноз надвор'я ў Беларусі на бліжэйшыя дні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па прагнозах сіноптыкаў, у сераду на большай частцы краіны пройдуць дажджы і мокры снег, а ўжо да чацвярга тэмпература паветра днём падымецца да +5..+7°С.

МІНСК, 25 ліс - Sputnik. Невялікае пацяпленне і кароткачасовыя ападкі чакаюцца ў Беларусі 26-28 лістапада, пра гэта паведамляе Белгідраметэацэнтр.

Па словах сіноптыкаў, у аўторак надвор'е на тэрыторыі рэспублікі вызначыць перыферыя халоднага антыцыклону. Будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны чакаецца слабы туман і галалёд. Будзе дзьмуць паўночны ўмераны вецер. Уначы тэмпература паветра будзе трымацца ў раёне 0..-6°С, ва ўсходняй частцы краіны будзе халадней - да -7..-10°С. Днём паветра прагрэецца да -3..+3°С.

У сераду, 27 лістапада, у Беларусь з Заходняй Еўропы паступяць няўстойлівыя больш цёплыя паветраныя масы. Месцамі па рэспубліцы пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы і мокры снег. Будзе слабы туман і галалёд, вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. Уначы чакаецца ад -8°С па ўсходзе да +1°С па паўднёвым захадзе краіны, у сярэдзіне дня - ад -2°С да +5°С.

У чацвер у рэспубліку з Заходняй Еўропы перамесціцца атмасферны фронт. Гэта выкліча ноччу ў асобных раёнах, а днём на большай частцы краіны кароткачасовыя дажджы і мокры снег. Месцамі згусціцца слабы туман, магчымы галалёд. Будзе дзьмуць паўночны вецер, пераходзячы ў паўднёвы парывісты. 28 лістапада пацяплее: ноччу чакаецца 0..-6°С, днём - да -2..+4°С. У паўднёва-заходніх раёнах Беларусі ў начны час слупок тэрмометра падымецца да +1..+3°С, днём - да +5..+7°С.

Стужка навiн
0