https://bel.sputnik.by/20191126/Bednyya-malyutk-na-kalonyu-chyrvanaknzhnykh-suslka-vygruzl-arganku-1043334746.html
Бедныя малюткі: на калонію чырванакніжных суслікаў выгрузілі арганіку
Бедныя малюткі: на калонію чырванакніжных суслікаў выгрузілі арганіку
Sputnik Беларусь
У сярэдзіне мінулага стагоддзя рабыя суслікі былі досыць распаўсюджаныя на тэрыторыі Беларусі, цяпер яны жывуць толькі ў трох раёнах. 26.11.2019, Sputnik Беларусь
2019-11-26T16:55+0300
2019-11-26T16:55+0300
2023-04-17T13:45+0300
здарэнні
у беларусі
навіны
беларусь
жывёлы
чырвоная кніга беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104278/33/1042783366_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_402c43ddb4b2acc376a5209424ad0317.jpg
МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Беларускія зоаабаронцы занепакоены лёсам калоніі чырванакніжных рабых суслікаў, якія могуць загінуць з-за арганікі, якая была выгружаная на месца іх пражывання.Рабыя суслікі адносяцца да сямейства вавёрчыных, у Беларусі яны лічыцца рэдкім відам. У сярэдзіне мінулага стагоддзя гэты дробны грызун быў шырока распаўсюджаны на тэрыторыі краіны. Але з-за маштабных меліярацыйных работ іх колькасць рэзка скарацілася. У цяперашні час ў Беларусі зафіксавана ўсяго 10 калоній рабых суслікаў у трох раёнах Беларусі. Ён занесены ў Чырвоную Кнігу.На Капыльшчыне на месца, дзе жыве калонія рабых суслікаў, землекарыстальнік выгрузіў кучу арганікі. Зоаабаронцы выехалі на месца, каб прыняць меры па выратаванні калоніі чырванакніжных жывёл.Высветлілася, што гной з суседняй фермы складуюць на поле з суслікамі з мэтай угнаення суседняга поля, яго выгрузілі на краі калоніі суслікаў, адзначылі зоаабаронцы.Па іх словах, у гэтай калоніі летам жыло каля 20 рабых суслікаў.Пасля праверкі было ўстаноўлена, што калонія не знішчана. У радыусе да 200 метраў ад кучы арганікі выяўлена не менш за 15 нор суслікаў. Колькі апынулася пад кучай, ніхто не ведае. Толькі вясной спецыялісты змогуць пераканацца, колькі суслікаў тут засталося ў жывых, растлумачылі заолагі.Зоаабаронцы адзначылі, што яшчэ некалькі месяцаў таму пісалі лісты землекарыстальніку і ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб пасяленні чырванакніжных грызуноў.Рабы суслік - норны грызун, даўжыня цела якога можа дасягаць да 26 сантыметраў, маса цела - 175-300 грамаў. У жывой прыродзе на тэрыторыі Беларусі не жывуць суркі, або байбакі, і многія аматары прыроды надыход вясны вызначаюць па паводзінах рабых суслікаў.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104278/33/1042783366_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_6abdc577683bfa9986bcf67f1cede3f0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
здарэнні, у беларусі, навіны , беларусь, жывёлы, чырвоная кніга беларусі
здарэнні, у беларусі, навіны , беларусь, жывёлы, чырвоная кніга беларусі
Бедныя малюткі: на калонію чырванакніжных суслікаў выгрузілі арганіку
16:55 26.11.2019 (абноўлена: 13:45 17.04.2023) У сярэдзіне мінулага стагоддзя рабыя суслікі былі досыць распаўсюджаныя на тэрыторыі Беларусі, цяпер яны жывуць толькі ў трох раёнах.
МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Беларускія зоаабаронцы занепакоены лёсам калоніі чырванакніжных рабых суслікаў, якія могуць загінуць з-за арганікі, якая была выгружаная на месца іх пражывання.
Рабыя суслікі адносяцца да сямейства вавёрчыных, у Беларусі яны лічыцца рэдкім відам. У сярэдзіне мінулага стагоддзя гэты дробны грызун быў шырока распаўсюджаны на тэрыторыі краіны. Але з-за маштабных меліярацыйных работ іх колькасць рэзка скарацілася. У цяперашні час ў Беларусі зафіксавана ўсяго 10 калоній рабых суслікаў у трох раёнах Беларусі. Ён занесены ў Чырвоную Кнігу.
На Капыльшчыне на месца, дзе жыве калонія рабых суслікаў, землекарыстальнік выгрузіў кучу арганікі. Зоаабаронцы выехалі на месца, каб прыняць меры па выратаванні калоніі чырванакніжных жывёл.
Высветлілася, што гной з суседняй фермы складуюць на поле з суслікамі з мэтай угнаення суседняга поля, яго выгрузілі на краі калоніі суслікаў, адзначылі зоаабаронцы.
Па іх словах, у гэтай калоніі летам жыло каля 20 рабых суслікаў.
Пасля праверкі было ўстаноўлена, што калонія не знішчана. У радыусе да 200 метраў ад кучы арганікі выяўлена не менш за 15 нор суслікаў. Колькі апынулася пад кучай, ніхто не ведае. Толькі вясной спецыялісты змогуць пераканацца, колькі суслікаў тут засталося ў жывых, растлумачылі заолагі.
Зоаабаронцы адзначылі, што яшчэ некалькі месяцаў таму пісалі лісты землекарыстальніку і ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб пасяленні чырванакніжных грызуноў.
Рабы суслік - норны грызун, даўжыня цела якога можа дасягаць да 26 сантыметраў, маса цела - 175-300 грамаў. У жывой прыродзе на тэрыторыі Беларусі не жывуць суркі, або байбакі, і многія аматары прыроды надыход вясны вызначаюць па паводзінах рабых суслікаў.