https://bel.sputnik.by/20191126/Legendarny-kamentatar-Navtsk-sykhodzts-na-pensyu-1043335683.html
Легендарны каментатар Навіцкі сыходзіць на пенсію
Легендарны каментатар Навіцкі сыходзіць на пенсію
Sputnik Беларусь
У маі бягучага года каментатар адзначыў 65-годдзе, тады ён казаў, што пакуль не гатовы расстацца з каментатарскай працай. 26.11.2019, Sputnik Беларусь
2019-11-26T17:27+0300
2019-11-26T17:27+0300
2023-05-02T17:42+0300
спорт
у беларусі
навіны
спорт
беларусь
тэлебачанне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103351/49/1033514977_0:123:3500:2092_1920x0_80_0_0_f7f9fc6938d35b6f5ef6104fdd080c50.jpg
МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Легендарны беларускі спартыўны каментатар, заслужаны дзеяч культуры Уладзімір Навіцкі прыняў рашэнне сысці на пенсію, паведамляюць СМІ.У маі бягучага года вядомы спартыўны журналіст адзначыў сваё 65-годдзе. Тады ён заяўляў, што пакуль не гатовы пакінуць каментатарскую працу.Паведамляецца, што Навіцкі ўжо напісаў заяву аб сыходзе са спартыўнага тэлеканала "Беларусь 5".Каментатар нарадзіўся ў 1954 годзе ў Брэсце, ён скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і політэхнічны інстытут. На тэлебачанні ён працаваў з 1981 года. Першая яго рэпартажная праца - гульня паміж сталічным футбольным клубам "Дынама" і ташкенцкім "Пахтакорам" у 1981-м. Самай памятнай гульнёй, якую прыйшлося каментаваць, Навіцкі лічыць сустрэчу хакейных зборных Беларусі і Швецыі на Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103351/49/1033514977_162:0:3273:2333_1920x0_80_0_0_78261d3e401abae0c8fb0c85d8d1e87f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, у беларусі, навіны , спорт, беларусь, тэлебачанне
спорт, у беларусі, навіны , спорт, беларусь, тэлебачанне
Легендарны каментатар Навіцкі сыходзіць на пенсію
17:27 26.11.2019 (абноўлена: 17:42 02.05.2023) У маі бягучага года каментатар адзначыў 65-годдзе, тады ён казаў, што пакуль не гатовы расстацца з каментатарскай працай.
МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Легендарны беларускі спартыўны каментатар, заслужаны дзеяч культуры Уладзімір Навіцкі прыняў рашэнне сысці на пенсію, паведамляюць СМІ.
У маі бягучага года вядомы спартыўны журналіст адзначыў сваё 65-годдзе. Тады ён заяўляў, што пакуль не гатовы пакінуць каментатарскую працу.
Паведамляецца, што Навіцкі ўжо напісаў заяву аб сыходзе са спартыўнага тэлеканала "Беларусь 5".
Каментатар нарадзіўся ў 1954 годзе ў Брэсце, ён скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і політэхнічны інстытут. На тэлебачанні ён працаваў з 1981 года. Першая яго рэпартажная праца - гульня паміж сталічным футбольным клубам "Дынама" і ташкенцкім "Пахтакорам" у 1981-м. Самай памятнай гульнёй, якую прыйшлося каментаваць, Навіцкі лічыць сустрэчу хакейных зборных Беларусі і Швецыі на Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці.