Нядаўняя навіна пра старт праверак у школах, да якіх адкрыты спецыяльныя гарачыя лініі для скаргаў грамадзян, выклікала ў госці Sputnik скептычную рэакцыю. Як кажа Граноўская, "будзе паказана ўсё, што трэба, і ўсё, што не трэба, будзе схавана". Акрамя таго, "крайнімі" ў цэлым шэрагу выпадкаў могуць застацца настаўнікі.
"За што толькі нашага настаўніка не караюць, і ў мяне склалася ўражанне, што апошнія энтузіясты і людзі, якія хочуць працаваць з рабятамі, яны губляюць ўсякае жаданне. Гэтыя праверкі, яны ж не ўносяць нейкі канструктыў, яны носяць, на мой погляд, нават нейкі карны характар", - лічыць Граноўская.
Госцю Sputnik таксама турбуе сітуацыя, якая часам складваецца ў дзіцячых садках, калі дзіця, старэйшае за пяць гадоў, пачынаюць у літаральным сэнсе выжываць з дзіцячага садка, нават калі бацькі вырашылі, што ў школу яму пакуль рана.
"Мне пішуць ужо на працягу 5 гадоў бацькі, якія пытаюцца савета, як "адкасіць" ад школы. На самай справе, калі бацькі вырашылі, што іх дзіця яшчэ досыць малое і фізічна, і сацыяльна, і яны хацелі б пакінуць яго ў дзіцячым садзе, але мы ведаем, вельмі многія дзіцячыя садкі перапоўненыя, іх не хапае, і ўсіх загадчыкаў негалосна арыентуюць на тое, што адпраўляйце дзетак у школу. Я размаўляла з некалькімі загадчыкамі на ўмовах ананімнасці, і яны кажуць пра тое, што нам няма куды пасадзіць гэтых 6-гадовых дзяцей і мы вымушаныя так дзейнічаць", - распавядае Граноўская.
Пры гэтым бацькам важна памятаць пра тое, што пакуль яны самі не забяруць дакументы з дзіцячага сада, іх дзіця ніхто не мае права і не можа выставіць на вуліцу, кажа суразмоўца Sputnik. У такіх выпадках у дзіцячым садзе звычайна арганізоўваецца тонкі прэсінг - у ход ідуць самыя розныя спосабы ўздзеяння і на дзіця, і на яго бацькоў.
Госця Sputnik дзеліцца карыснымі парадамі аб тым, якія дзеянні неабходна распачаць бацькам, якія паперы і ў якія тэрміны падрыхтаваць, каб іх дзіця яшчэ на год засталося ў дзіцячым садзе і пайшоло ў школу ў аптымальным для яго ўзросце. Поўную версію размовы глядзіце ў відэатрансляцыі.