Прадстаўнік МЗС абмеркаваў выбары з кіраўніком місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак МЗС Беларусі
Будынак МЗС Беларусі - Sputnik Беларусь
Беларускі бок давёў свае падыходы з нагоды папярэдніх крытычных высноў Міжнароднай місіі па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі.

МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Падыход беларускага боку ў дачыненні да папярэдніх высноваў Міжнароднай місіі па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі сфармуляваў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка падчас сустрэчы з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Карнэліяй Вільемін Анке Ёнкер.

Уладзімір Макей на сумеснай прэс-канферэнцыі ў Мінску з кіраўніком МЗС Швецыі і Фінляндыі Анн Ліндэн і Пека Хаавіста. - Sputnik Беларусь
Макей аб ацэнцы выбараў АБСЕ: яна павінна быць непрадузятай

Сустрэча адбылася напярэдадні, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Прадстаўнікі АБСЕ і Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ знаходзіліся ў Беларусі з кароткатэрміновай місіяй, назіралі за ходам галасавання. Па выніках сваёй працы кіраўнік кароткатэрміновай місіі назіральнікаў АБСЕ Маргарэт Седэрфельт, у прыватнасці, заявіла, што парламенцкія выбары, якія прайшлі ў Беларусі, не адпавядалі міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў.

Анке Ёнкер у сваю чаргу казала аб запалохванні і зняцці кандыдатаў за крытыку ў адрас уладаў, а таксама пра тое, што некаторых выбаршчыкаў "зганялі" на ўчасткі.

Напярэдадні міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей казаў пра неабходнасць непрадузятай ацэнкі выбараў з боку міжнародных назіральнікаў, а таксама аб неабходнасці комплекснага падыходу да аналізу сітуацыі, які ўлічваў бы не толькі выяўленыя недахопы, але і станоўчыя моманты, якія існуюць у краіне.

Міністр заявіў аб гатоўнасці да дыялогу з еўрапейскімі і амерыканскімі партнёрамі, у тым ліку па пытаннях удасканалення выбарчага заканадаўства, а таксама аб намеры перадаць беларускія каментары ацэнак міжнародных назіральнікаў у адпаведныя структуры АБСЕ.

"Будзем спадзявацца, што яны таксама будуць улічаныя пры падрыхтоўцы заключнага даклада па выніках выбарчай кампаніі ў Беларусі", - сказаў Макей.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі