МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Бюджэт на 2020 год сфарміраваны з улікам таго, што ў наступным годзе будуць павышацца заработныя платы ў бюджэтнай сферы, паведаміў журналістам у сераду міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч.
Сёння дэпутаты прынялі ў другім чытанні праект закона аб бюджэце.
"(...) мы робім значны крок па павышэнні ў 2020 годзе заробкаў у бюджэтным сектары", - сказаў міністр.
Паводле яго слоў слоў, прыняцце сацыяльна арыентаванага бюджэту дазволіць "палепшыць якасць жыцця", а асабліва адчувальныя сумы, у тым ліку і на рост заробкаў, будуць скіраваныя ў ахову здароўя і сістэму адукацыі.
Адказваючы на пытанне аб тым, якая цана на газ была закладзена ў бюджэце, Ермаловіч паведаміў, што гэта тая ж сума, якая была ў адыходзячым годзе - 127 долараў за адну тысячу кубаметраў.
Міністр таксама паведаміў, што ў 2020 годзе ў адпаведнасці з праектам бюджэту будзе скарочана фінансаванне на падтрымку прадпрыемстваў.