Пасол РФ: дзейнасць рабочых груп па інтэграцыі дае бачныя вынікі

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Саюзная інтэграцыя Расіі і Беларусі ўмацуе шматгранныя адносіны дзвюх краін, дзе важную ролю ў гэтым працэсе адыгрываюць і міністэрствы юстыцыі дзвюх краін.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Падмуркам саюзнай інтэграцыі павінна стаць збліжэнне нацыянальных заканадаўстваў дзвюх краін, сказаў пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.

Пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі - Sputnik Беларусь
Румас: саюзная інтэграцыя магчымая з рашэннем вострых пытанняў у эканоміцы

Паводле яго слоў, правядзенне аб'яднанай калегіі міністэрстваў юстыцыі Саюзнай дзяржавы дазволіць зверыць пазіцыі ведамстваў, якія надзвычай важныя для дзяржаўных сістэм дзвюх краін.

"Важна адзначыць, што ў апошнія месяцы сумесная праца ўрадаў, рабочых груп, якія ўзначальваюць міністры эканомікі дзвюх краін, дае відавочныя бачныя вынікі", - адзначыў кіраўнік дыпмісіі.

"Мы з цікавасцю сочым за той працай, якая праходзіць у рамках фарміравання адзіных падыходаў, з тым каб нацыянальныя рынкі Расіі і Беларусі аб'ядналіся. Каб была блізкай прамысловая палітыка", - падкрэсліў Дзмітрый Мезенцаў.

На яго думку, важна, каб падмуркам інтэграцыі было збліжэнне нацыянальных заканадаўстваў.

"Інтэграцыйная праца, якая сёння вядзецца ўмацуе сістэму адносін, велізарную палітру сувязяў, якая характарызуе, у тым ліку і Міністэрства юстыцыі", - выказаў упэўненасць пасол Расіі.

Стужка навiн
0