Супрацоўнікі агенцтва Sputnik Эстонія ужо некалькі тыдняў не могуць атрымаць заробак і разлічыцца за арэнду памяшкання. Іх перасталі акрэдытоўваць, прэс-рэлізы рэдакцыя таксама не атрымлівае. "Завіснулі" і падаткі па шляху з Расіі ў Эстонію.
Уладальнікі памяшкання, якое арандуе Sputnik, вымушаныя былі пад ціскам паліцыі разарваць дамову арэнды з агенцтвам.
"Каго яны лічаць прапагандыстамі - гэта як у галаву зайдзе таму ці іншаму чыноўніку", - распавёў намеснік галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня" Андрэй Благадыранка.
Увесну ў аэрапорце Вільні быў затрыманы шэф-рэдактар Sputnik Літва Марат Касем. Яго палічылі "Джэймсам Бондам" і забаранілі ўезд у краіну на пяць гадоў, абвясціўшы пагрозай нацыянальнай бяспекі.
Годам раней шэф-рэдактару Sputnik Латвія Валянціну Ражанцову зладзілі 12-гадзінны допыт. Прычым абодва журналіста - грамадзяне Латвіі.