Урад Беларусі зацвердзіў пашырэнне сеткі платных дарог

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускія платныя дарогі
Беларускія платныя дарогі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З 1 снежня ўчастак аўтамабільнай дарогі М-6 / Е 28 Мінск - Гродна - мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) стане платным.

МІНСК, 28 ліс - Sputnik. Урад Беларусі зацвердзіў пашырэнне сеткі платных дарог з 1 снежня, адпаведная пастанова апублікавана на сайце ўрада.

З 1 снежня платным стане рэканструяваны ўчастак гарадзенскай трасы даўжынёй 62 кіламетру (з 134-га па 196-й) аўтамабільнай дарогі М6 / Е28 Мінск - Гродна- мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі).

Нагадаем, у Беларусі рэалізуецца доўгатэрміновая праграма па пашырэнні сеткі платных дарог у краіне. Участкі гарадзенскай трасы ад 12-га да 133-га кіламетра і з 196-га па 287-ы ўжо платныя.

Як раней паведамляў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Мінтранса Мікалай Чарнюк, на гродзенскай трасе застанецца адрамантаваць толькі адзін участак:

"Нам застанецца толькі невялікі ўчастак ад 57-га кіламетра і да пасёлка Хацежына. Там рэканструкцыі не было. Гэтая частка дарогі падлягае капітальнаму рамонту ў наступным годзе", - удакладніў спецыяліст.

Грамадзяне Беларусі, а таксама Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Арменіі, якія перасоўваюцца на аўтамабілях з масай да 3,5 тоны, вызваленыя ад платы за карыстанне дарогамі. Плаціць павінны перш за ўсё міжнародныя аўтаперавозчыкі і грамадзяне, якія перасоўваюцца на аўтамабілях, зарэгістраваных па-за краін - удзельніц ЕАЭС.

Стужка навiн
0