МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Археолагі выявілі ў Іарданіі самую старую ў свеце шахматную фігуру, узрост якой складае каля 1,3 тысячы гадоў, паведаміў рэсурс Live Science.
Знаходку зрабіў археолаг Джон Олесан з Універсітэта Вікторыі ў Брытанскай Калумбіі, які з калегамі працаваў на раскопках старажытнай гандлёвай стаянкі.
Two-Horned 'Rook' Might Be the Oldest Chess Piece on Earth https://t.co/dNDE8uaZBq pic.twitter.com/fsmmfQNAUY
— Live Science (@LiveScience) 27 ноября 2019 г.
Фігурка ладдзі выразаная з пяшчаніку і мае два характэрных "рогі" на вяршыні. Яна датуецца прыкладна сёмым стагоддзем і з'яўляецца самай старой шахматнай фігурай, знойдзенай археолагамі.
Лічыцца, што шахматы з'явіліся ў Індыі каля 1500 гадоў таму, а затым хутка распаўсюдзіліся на захад. Ладдзю знайшлі каля некалі знакамітага гандлёвага маршруту ў паўднёвай частцы Іарданіі, які звязваў Індыю з Блізкім Усходам.