МІНСК, 1 сне - Sputnik. Футбольны клуб "Дынама-Брэст" трыумфальна завяршыў матч з мінскім "Дынама" з лікам 3:1.
Сталічнае "Дынама" - адзіная каманда, якая ў гэтым сезоне абыграла брастчан. Аднак калі ў мінулы раз брэсцкі клуб прайграў на ўласным полі, то на гэты раз здолеў абыграць суперніка "ў гасцях".
Лік адкрылі брастчане. На трыццаць восьмай хвіліне Міхаіл Гардзяйчук забіў гол у вароты мінчан. Праз дваццаць хвілін лік стаў роўным, Ягор Зубовіч адправіў мяч у вароты гасцей.
Але больш за брэсцкія вароты сталічнаму клубу не скарыліся. Аляксандр Наёк і Дзяніс Лапцеў забілі менчукам яшчэ па адным мячы, і паядынак скончыўся на карысць брастчан.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што канкурэнцыя ў сферы футбола павінна дапамагчы адраджэнню гэтага віду спорту ў Беларусі. "Дынама-Брэст" ён назваў валявой і канкурэнтнай камандай.