МІНСК, 1 сне - Sputnik. На асобных участках дарог Беларусі ў панядзелак, 2 снежня, будзе галалёдзіца, папярэдзілі ў Белгідрамеце.
У Мінску ў першы дзень працоўнага тыдня будзе воблачна з праясненнямі, істотных ападкаў не чакаецца, магчымы толькі кароткачасовы снег. Тэмпература паветра днём будзе ў межах 0..-2°C.
Цяплей за ўсё будзе ў Брэсце і Гродна - там днём паветра прагрэецца да +1°С, таксама магчымы кароткачасовы снег, мокры снег.
У Гомелі і Магілёве ў панядзелак будзе 0..-2°C, без істотных ападкаў, хіба што ў Магілёве раніцай можа выпасці снег.
Халадней за ўсё ў Віцебску, дзе слупок тэрмометра можа апускацца да -3°С, акрамя таго, у горадзе на Дзвіне будзе дзьмуць вецер, парывы якога могуць дасягаць 14 м/с.