Кісялёў прапанаваў РПЦ дыскусію аб сурагатным мацярынстве

© Sputnik / Игорь Зарембо / Перайсці ў медыябанкПраца радзільнага аддзялення
Праца радзільнага аддзялення - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Журналіст лічыць падобныя рэпрадуктыўныя тэхналогіі натуральнымі, улічваючы развіццё культуры цывілізацыі і з'яўленне новых маральных выклікаў і спадзяецца, што РПЦ дапаможа выпрацаваць у гэтай сферы маральную норму.

МІНСК, 2 ліс - Sputnik. Руская праваслаўная царква магла б змяніць сваё стаўленне да сурагатнага мацярынства праз рэлігійна-свецкія дыскусіі, лічыць аўтар і вядучы праграмы "Весці тыдня" на тэлеканале "Расія 1" Дзмітрый Кісялёў.

Тэлевядучы упэўнены, што сурагатнае мацярынства можна лічыць натуральным "у сувязі з развіццём культуры цывілізацыі і з'яўленнем новых маральных выклікаў". У гэтай сферы, на яго погляд, важна вызначыць маральную норму, і тут ўдзел РПЦ неабходны.

Сурагатнае мацярынства дазволена законам

Падставай для дыскусіі стала заява 44-гадовай Яны Рудкоўскай у адным з інтэрв'ю, што яны з мужам - вядомым фігурыстам Яўгенам Плюшчанкам хочуць яшчэ адно дзіця. Але пасля некалькіх няўдалых спроб ЭКА пара прыняла рашэнне скарыстацца паслугамі сурагатнай маці.

Сям'я, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Касцевіч: сямейны капітал могуць размарозіць у Беларусі датэрмінова

Але, згодна з дакументам, апублікаваным на афіцыйным сайце РПЦ, царква лічыць сурагатнае мацярынства "знявагай чалавечай годнасці жанчыны", цела якой выкарыстоўваецца як інкубатар. Хрысціць дзіця, якое з'явілася на свет ад сурагатнай маці, святарам дазволена, толькі калі яго бацькі раскаяліся ў зробленым.

"Разумею, што пытанне дыскусійнае. Ну, і добра. Наша царква як важнейшы і паважаны грамадзкі інстытут не раз даказвала, што здольная і да унутраных дыскусіяй, і да дыскусій на вострасацыяльныя тэмы. Гэта ўсё натуральна і нармальна па меры развіцця культуры нашай цывілізацыі і з'яўлення новых маральных выклікаў", - заявіў Кісялёў.

Ён адзначыў, што дзіця, якое з'явілася на свет пры дапамозе сурагатнай маці, можа прыняць хрышчэнне па ўласным жаданні і ў больш сталым узросце, калі яго бацькі не прынясуць пакаянне.

"У той жа час з пункту гледжання дзяржавы Яна і Жэня нічога не парушаюць. Сурагатнае мацярынства дазволена законам, канкрэтна ФЗ-323, прынятым яшчэ ў 2011 годзе", - нагадаў Кісялёў.

Пара даганяць жыццё

Расія знаходзіцца на другім месцы ў свеце пасля ЗША па колькасці дзяцей, народжаных з дапамогай сурагатных маці. У сацыяльнай канцэпцыі РПЦ паказана, што "калі муж ці жонка няздольныя да зачацця дзіцяці, а тэрапеўтычныя і хірургічныя метады лячэння не дапамагаюць, ім варта з пакорай прыняць сваё бяздзетнае становішча як асаблівае жыццёвае пакліканне".

Кісялёў нагадаў, што з 2000 года, калі была прынятая Сацыяльная канцэпцыя РПЦ, медыцына прайшла вялізны шлях, цяпер "тэрапеўтычныя і хірургічныя метады" якраз і даюць мужам магчымасць "зачаць дзіця".

"Быць можа, і ацэнкі гэтых метадаў як раз дзеля дзетародства варта перагледзець?" - задаў пытанне Кісялёў.
На яго думку, заканадаўцам таксама пара "даганяць жыццё" - далёка не ўсе аспекты сурагатнага мацярынства адлюстраваны ў законах. Напрыклад, ёсць праблемы як з абаронай правоў сурагатных маці, так і правоў генетычных бацькоў. Вядома, тут, як і ў любой сферы хапае злачынстваў, адзначыў Кісялёў.

"Злачынствы - гэта тое, што за межамі нормы. Нам норму вызначыць важна", - дадаў ён.

Стужка навiн
0