Лукашэнка павіншаваў прэзідэнтаў ААЭ і Лаоса з нацыянальнымі святамі

© Pixabay/NGSOFTЛукашэнка павіншаваў прэзідэнтаў ААЭ і Лаоса з нацыянальнымі святамі
Лукашэнка павіншаваў прэзідэнтаў ААЭ і Лаоса з нацыянальнымі святамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У панядзелак у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах святкуюць Дзень стварэння федэрацыі, а ў Лаосе - Дзень абвяшчэння Рэспублікі.

МІНСК, 2 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнтаў ААЭ і Лаоса і народы гэтых краін з нацыянальнымі святамі, пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Хмарачосы ў Дубаі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Лукашэнка прапаноўвае Эміратам інвеставаць у рэальны сектар Беларусі

Узорныя адносіны

У панядзелак у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах адзначаюць Дзень стварэння федэрацыі. У сувязі з гэтым кіраўнік Беларусі накіраваў віншаванні прэзідэнту краіны Халіфу бен Заіду аль-Нахаяну, наследнаму прынцу Абу-Дабі, намесніку Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну, віцэ-прэзідэнту і прэм'ер-міністру ААЭ, правіцелю Дубая шэйху Мухамеду бен Рашыду аль-Мактуму.

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што адносіны Беларусі і ААЭ будуць заставацца прыкладам паспяховага, ўзаемавыгаднага і трывалага міжнароднага супрацоўніцтва.

"Спадзяюся, што ў наступным годзе мы зможам не толькі рэалізаваць на існуючы патэнцыял двухбаковага партнёрства, але і вызначыць новыя перспектыўныя праекты ў розных галінах", - падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.

Ён таксама выказаў меркаванне, што адносіны паміж краінамі становяцца ўсё больш дынамічнымі.

"Бягучы год увойдзе ў гісторыю беларуска-эмірацкага партнёрства як адзін з найбольш плённых з пункту гледжання кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях, па лініі міністэрстваў і іншых органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама дзелавых колаў", - адзначыў Лукашэнка.

Свята ў Лаосе

У панядзелак нацыянальнае свята адзначаюць таксама ў Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы - Дзень абвяшчэння Рэспублікі. Менавіта ў гэты дзень 1975 года на Нацыянальным кангрэсе народных прадстаўнікоў была абвешчана ЛНДР. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Буннянгу Варачыту і народ краіны з гэтым святам.

"Спадзяюся, што супрацоўніцтва Мінска і В'ент'янf ў галінах узаемнай цікавасці будзе і надалей паспяхова развівацца і садзейнічаць росту дабрабыту нашых народаў", - заявіў беларускі лідар.

Акрамя таго, Лукашэнка пажадаў прэзідэнту Лаоса моцнага здароўя і ажыццяўлення планаў, а народу - шчасця і прагрэсу.

Стужка навiн
0