МІНСК, 3 сне - Sputnik. Беларуская чыгунка выпусціла афіцыйнае мабільнае прылажэнне "БЧ. Мой цягнік", пра гэта паведамілі напярэдадні ў прэс-цэнтры БЧ.
Новае прылажэнне ўжо могуць бясплатна спампаваць уладальнікі смартфонаў і планшэтаў на платформах Android і iOS.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры, прылажэнне дазваляе аформіць білет на цягнік як з нумараванымі, так і з ненумераваны месцамі.
Таксама ў БЧ зрабілі на сайце новы раздзел "Паслугі пасажырам", які дазваляе аформіць білет непасрэдна са старонкі прагляду раскладу без пераключэння на іншыя рэсурсы.
Куплю электроннага квітка можна здзяйсняць без рэгістрацыі на сайце.
Праз мабільнае прылажэнне і сайт БЧ можна будзе набыць квіткі на цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа, гарадскіх ліній, а таксама перасадкавых маршрутаў з аплатай праз адзіны кошык заказаў.