МІНСК, 3 сне - Sputnik. У дадзены момант вядзецца падрыхтоўка нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў краін СНД у Санкт-Пецярбургу ў снежні, пра гэта распавёў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
Ён нагадаў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў лідарам краін СНД няпланава сабрацца ў Санкт-Пецярбургу 20 снежня.
"Падрыхтоўка гэтай нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў СНД цяпер ідзе. Спадзяемся, што яна таксама паслужыць умацаванню не толькі асабістых кантактаў, але і агульнага палітычнага і эканамічнага ўзаемадзеяння нашых краін", - цытуе Лебедзева БелТА.
Пры гэтым выканаўчы сакратар СНД растлумачыў, што парадак дня загадзя не рыхтуюць, паколькі сустрэча будзе насіць нефармальны характар. Вядома толькі, што кіраўнікі краін садружнасці абмяркуюць многія праблемныя моманты.
"Будзе шырокае кола пытанняў. Але самае галоўнае - імкненне вырашыць набалелыя і актуальныя пытанні", - падкрэсліў Лебедзеў.