Адразу некалькі прыемных прыхільнікам навінаў ад Drum Ecstasy. Першая - новы рэліз гурта пад назвай The Voice, у які ўвайшлі 7 трэкаў, ужо даступны на розных пляцоўках, а на youtube яшчэ і з відэа-афармленнем. Другая - доўгачаканы канцэрт з абноўленым гучаннем, дзеля якога Філіп на некалькі дзён прыляцеў на радзіму з Нью-Ёрка.
"Жалеза наогул усё памянялася. Мы ўчора пілавалі-рэзалі, так як мы ўсё апгрэйдзім. Я, напрыклад, жыву ў Нью-Ёрку, гэта джазавы горад, там вельмі шмат цікавага, натуральна, я там нагледзеўся, мы прыехалі і ўчора быў проста сапраўдны цэх - мы выразалі новае жалеза. Канцэрт - гэта новы гук, і мы глабальна хочам памяняць. Зараз, напэўна, барабаны мы яшчэ зменім, таму што я акунуўся ў іншае асяроддзе гукавае, я там закахаўся ў барабаны кубінскія і падумаў, што гэта лёгка будзе прыўнесці ў нашу групу, толькі, натуральна, не ў прамым гучанні", - распавядае Чмыр.
Канцэрт Drum Ecstasy з новай праграмай пройдзе вечарам 4 снежня ў Мінску. У наступны раз лідар гурта прыляціць на радзіму ўжо ў маі наступнага года, Пакуль жа - вернецца да сям'і ў Нью-Ёрк, там ёсць некалькі арыгінальных творчых ідэй для ўвасаблення, дзякуючы якім Drum Ecstasy можа загучаць і ў ЗША. Хоць аб самой краіне Філіп адклікаецца вельмі своеасабліва.
"Мне Амэрыка больш за ўсё нагадвае Савецкі саюз, таму што ў СССР была такая татальная неадпаведнасць лозунгаў рэаліям, і ЗША таксама вельмі моцна змагаюцца за мір і дэмакратыю ва ўсім свеце, але самі не адпавядаюць, той жа самы Ассанж - гэта абуральна. Для мяне гэтая краіна - імперыя зла", - кажа Чмыр.
Таксама ў размовах - дзе ў Нью-Ёрку суразмоўца Sputnik знайшоў "плахішоў", як можна сумясціць нью-ёркскае графіці з творчасцю Drum Ecstasy, чаму ў мясцовыя клубы не пускаюць з дзецьмі, а таксама чым характэрныя адукацыйныя праграмы ў прыватных школах Нью-Ёрка. Поўную версію размовы глядзіце ў відэатрансляцыі.