МІНСК, 4 сне - Sputnik. Міністэрства юстыцыі прапануе ўдасканаліць заканадаўства ў сферы дзейнасці трацейскіх судоў, заявіў кіраўнік ведамства Алег Сліжэўскі, выступаючы на пасяджэнні верхняй палаты парламента.
Сёння дэпутаты разгледзелі і прынялі ў першым чытанні праект аб змяненні закона "Аб трацейскіх судах".
"У органы юстыцыі паступаюць скаргі пра тое, што ёсць парушэнні заканадаўства з боку трацейскіх судоў", - распавёў Сліжэўскі.
Паводле яго слоў, гэтыя парушэнні ў першую чаргу выяўляецца ў тым, што трацейскія суды часта не падаюць у эканамічныя суды інфармацыю аб разгледжаных справах.
У сувязі з гэтым у законапраект ўнесена норма аб тым, каб абавязаць трацейскія суды ўстараняць падобныя парушэнні на працягу месяца. Калі ж гэта не будзе зроблена, то прапануецца закласці норму аб ліквідацыі трацейскага суда, сказаў міністр.
Алег Сліжэўскі падкрэсліў, што неабходна навесці парадак "у сістэме трацейскіх судоў". Вядомыя выпадкі, калі ў склад трацейскіх судоў пры разглядзе гаспадарчых спрэчак уваходзяць "жонка ці брат суб'екта гаспадарання, і можна ўявіць, якім чынам вырашаюцца пытанні трацейскімі судамі", - сказаў міністр.
Праектам закона таксама прапануецца трацейскаму суду мець сваю сімволіку.