ЕБРР даў беларускаму банку 11 млн рублёў на крэдытаванне бізнесу

Падпісацца
Крэдыт прадастаўляецца ў беларускіх рублях - гэта засцеражэ айчынны малы і сярэдні бізнес ад магчымых валютных рызык.

МІНСК, 5 сне - Sputnik. Банк Дабрабыт атрымаў крэдыт у памеры 11 мільёнаў рублёў ад Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу, пра гэта паведамілі ў прэс-службе ЕБРР.

Купюры еўра - Sputnik Беларусь
Інвестыцыі ЕБРР у Беларусь могуць дасягнуць рэкордных 400 млн еўра

Пагадненне аб прадастаўленні крэдыту было падпісана ў беларускай сталіцы падчас візіту першага віцэ-прэзідэнта ЕБРР Юргена Рігтэрынка.

Крэдыт прадастаўляецца ў мясцовай валюце, так як гэта засцеражэ малы і сярэдні беларускі бізнес ад валютных рызык. Такія крэдыты маюць на ўвазе больш доўгі тэрмін для пагашэння, калі параўноўваць з іншымі, прапанаванымі цяпер на рынку.

Як раней паведамляў беларускі прэм'ер-міністр Сяргей Румас, інвестыцыйныя ўкладанні Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў беларускія праекты могуць дасягнуць у гэтым годзе планкі ў 400 мільёнаў еўра. У мінулым годзе інвестыцыі банка ў краіну склалі 360 мiльёнаў еўра.

Нядаўна ЕБРР выдзеліў Беларусі 259 мільёнаў еўра на рэканструкцыю аўтадарогі М3 і 12 мастоў.

Стужка навiн
0