Лукашэнка падзякаваў беларусам за падтрымку ў 90-е

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі лідар лічыць, што правільней трымацца за лепшыя моманты, а адмоўны вопыт успрымаць з падзякай.

МІНСК, 5 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў грамадзянам за падтрымку ў 1990-х гадах, пра гэта ён заявіў у чацвер у ходзе размовы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў шостага і сёмага скліканняў.

Лукашэнка сустракаецца з дэпутатамі - Sputnik Беларусь
Лукашэнка сустрэўся з дэпутатамі - усё заявы

Выступаючы ў чацвер перад парламентарыямі, прэзідэнт распавёў аб цяжкіх часах станаўлення беларускай дзяржавы.

"Вядома, з гадамі негатыў забываецца. З пункту гледжання праблем, з якімі сутыкнулася краіна ў 90-е, сёння шматлікім беларусам, напэўна, нават у думках не хочацца вяртацца ў той час. Ды палова з вас і не памятае таго часу. І гэта нармальна. Значна правільней трымацца за лепшыя моманты, а адмоўны вопыт успрымаць з падзякай", - выказаўся Лукашэнка, яго словы прыводзіць "СБ".

Пры гэтым прэзідэнт прызнаўся: для яго як для кіраўніка дзяржавы "самым светлым успамінам тых гадоў назаўсёды застанецца падтрымка нашага народа".

"І я заўсёды буду ўдзячны людзям, якія паверылі ў выбраны дзяржавай курс, сваёй добрасумленнай працай стварылі ўсе, што сёння мы называем дасягненнямі нашай найноўшай гісторыі. Самае каштоўнае - зрабілі гэта ў рэкордна кароткія па гістарычных мерках тэрміны. Мы захавалі і пераўтварылі лепшыя традыцыі беларускага народа. І на працягу чвэрці стагоддзя дэманстравалі прыхільнасць нацыянальным інтарэсам і галоўным мэтам дзяржаўнага развіцця", - дадаў прэзідэнт.

Усе заявы прэзідэнта, зробленыя падчас сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў шостага і сёмага скліканняў, чытайце ў матэрыяле Sputnik.

Стужка навiн
0