Лукашэнка вылучыў мільён на будаўніцтва корпуса Брэсцкай дзіцячай бальніцы

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкМедсястра ў дзіцячай абласной бальніцы
Медсястра ў дзіцячай абласной бальніцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Грошы на ўзвядзенне лячэбнага корпуса будуць выдзелены з рэзервовага фонду прэзідэнта ў наступным годзе.

МІНСК, 5 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся выдзеліць мільён рублёў на ўзвядзенне новага корпуса Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Абследванне пацыента - Sputnik Беларусь
Лукашэнка хоча аснасціць беларускіх урачоў не горш, чым замежных

Дадзенае рашэнне беларускага лідара прымеркавана да юбілейнай даты - 80-годдзя ўтварэння вобласці.

"Прадугледжана вылучэнне са сродкаў рэзервовага фонду прэзідэнта аднаго мільёна рублёў на фінансаванне ў 2020 годзе будаўніцтва лячэбнага корпуса Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы", - сказалі ў прэс-службе.

Прэзідэнт у распараджэнні таксама абвясціў працаўнікам Брэстчыны падзяку.

Брэсцкая вобласць была ўтворана 4 снежня 1939 года ў адпаведнасці з указам прэзідыума Вярхоўнага савета СССР: тады ж на карце БССР з'явіліся яшчэ тры вобласці - Пінская, Вілейская, Беластоцкая і Баранавіцкая.

Стужка навiн
0