Кіраўнікі дзяржаў-членаў НАТА на саміце ў Лондане прызналі космас фронтам аперацый Альянсу.
"Расія заўсёды паслядоўна выступала і выступае супраць мілітарызацыі космасу", - заявіў Пуцін падчас нарады па ваеннай тэматыцы.
Ён адзначыў, што такое развіццё сітуацыі патрабуе ад Расіі падвышанай увагі да ўмацавання арбітальнай групоўкі і ракетна-касмічнай галіны ў цэлым.
Пуцін падкрэсліў, што ЗША паскорана ствараюць касмічныя сілы, якія ўжо праводзяць аператыўныя мерапрыемствы.