Румас: Беларусі і Расіі засталося ўзгадніць 16 пытанняў па інтэграцыі

© Sputnik / Дмитрий Астахов / Перайсці ў медыябанкСтаршыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў і прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас
Старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў і прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пазней у пятніцу беларускі прэм'ер правядзе сустрэчу са сваім расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым.

МІНСК, 6 сне - Sputnik. Беларусі і Расіі засталося ўзгадніць 16 пытанняў па інтэграцыйных картах, заявіў у пятніцу журналістам прэм'ер-міністр Сяргей Румас.

Прэм'ер-міністр Беларусі Дзмітрый Мядзеведзеў - Sputnik Беларусь
Мядзведзеў: інтэграцыя не пагражае стратай суверэнітэту

Сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі Сяргея Румаса і Дзмітрыя Мядзведзева пройдзе ў пятніцу ў Сочы. Як чакаецца, кіраўнікі ўрадаў павінны ўзгадніць астатнія дарожныя карты перад сустрэчай прэзідэнтаў.

"У нас на сённяшні дзень па ўсіх дарожных картах засталося 16 няўзгодненых пытанняў. І я для сябе бачу задачу мінімум, каб мы ўнеслі на разгляд кіраўнікоў дзяржаў тры-чатыры пытанні, па якіх мы не дамовіліся, задача максімум - дамовіцца па ўсіх пытаннях. Але, улічваючы, што гэтыя пытанні вельмі важныя, кіраўнікі дзяржаў будуць усё роўна ў іх паглыбляцца", - заявіў журналістам Румас.

Паводле слоў беларускага прэм'ера, было б правільна, калі б ўрады ўнеслі на разгляд кіраўнікоў дзяржаў узгодненыя пытанні.

"Канчатковае рашэнне па іх ужо прымуць прэзідэнты", - падкрэсліў ён.

Праца ў завяршальнай стадыі

Нагадаем, раней пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка заявіў, што бакі ўзгодняць пакінутыя дарожныя карты ў рамках інтэграцыі да 7 снежня. У ходзе сустрэчы будуць закранутыя і іншыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

Лукашэнка сустракаецца з дэпутатамі - Sputnik Беларусь
Лукашэнка сустрэўся з дэпутатамі - усё заявы

Мінулыя перамовы прэм'ераў прайшлі ў Маскве 19 лістапада. Вынікам сустрэчы, якая цягнулася сем гадзін, стала ўзгадненне значнай часткі дарожных карт, аднак некалькі нявырашаных пытанняў засталося, у тым ліку не да канца ўсё ясна з нафтай і газам.

Паводле слоў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, праца над праграмай дзеянняў па паглыбленні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы і пакетам дарожных карт, а таксама дамовамі па адчувальных для абодвух бакоў пытаннях знаходзіцца на завяршальнай стадыі.

Стужка навiн
0