МІНСК, 6 сне - Sputnik. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі па стане на 1 снежня гэтага года, паводле папярэдніх разлікаў, склалі 9 158,9 мільёна долараў у эквіваленце, пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку.
Там адзначылі, што за лістапад гэтага года золатавалютныя рэзервы (ЗВР) скараціліся на 34,9 мільёна долараў (на 0,4%). У кастрычніку адзначаўся рост у 362,9 мільёна долараў (на 4,1%).
У Нацбанку патлумачылі, куды патрацілі золатавалютныя рэзервы ў лістападзе: сродкі пайшлі на планавае пагашэнне даўгоў (знешніх і ўнутраных). Усяго было аддадзена на гэтыя мэты ў замежнай валюце 193 мільёны долараў.
Пры гэтым узровень ЗВР у лістападзе падтрымліваўся у выніку куплі замежнай валюты Нацбанкам на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы і паступлення ў казну экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.
Варта таксама адзначыць, што краіна яшчэ ў першай палове 2019 выканала гадавы план па нарошчванні золатавалютных рэзерваў у 7,1 мільярд долараў.