Качанава назвала задачы Савета Рэспублікі на бліжэйшыя чатыры гады

© Sputnik / Виктор ТолочкоНаталля Качанава
Наталля Качанава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Заканатворчая дзейнасць і праца з грамадзянамі застаюцца прыярытэтам для верхняй палаты беларускага парламента.

МІНСК, 7 сне - Sputnik. Наталля Качанава, абраная старшынёй Савета Рэспублікі, вызначыла задачы на бліжэйшыя чатыры гады для новага складу парламента, паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Андрэйчанка абраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў - Sputnik Беларусь
Андрэйчанка абраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў

Галоўным напрамкам застанецца заканатворчая дзейнасць, а таксама праца з грамадзянамі.

"Тыя праблемы, якія хвалююць сёння нашых людзей, яны будуць актуальныя і для нас. Будзем займацца гэтым, несумненна", - падкрэсліла Качанава.

Яна дадала, што Савет Рэспублікі працягне займацца пытаннямі, якія датычацца міжнароднай палітыкі. Таксама парламент плануе шчыльна ўзаемадзейнічаць з дэпутацкім корпусам раённых і гарадскіх Саветаў.

"І, вядома, усе пытанні, якія сёння датычацца міжнароднай палітыкі. У мінулае скліканне прыраслі на 16 краін у супрацоўніцтве з парламентарыямі. Я думаю, мы працягнем гэтую працу", - сказала на заканчэнне старшыня верней палаты парламента.

У пятніцу новым старшынёй Савета Рэспублікі была абраная Наталля Качанава. Раней яна займала пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Качанава стала першай у гісторыі жанчынай, кіруючай адной з галін улады ў Беларусі.

Стужка навiн
0