Сямашка распавёў пра вынікі перамоў прэзідэнтаў па інтэграцыі

© Sputnik / Михаил Климентьев / Перайсці ў медыябанкНадзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі Уладзімір Сямашка
Надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі Уладзімір Сямашка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле слоў пасла, пасля суботняга раўнда перамоваў у Сочы няўзгодненымі застаюцца 8 дарожных карт па інтэграцыі.

МІНСК, 9 сне - Sputnik. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка распавёў журналістам пра вынікі перамоў прэзідэнтаў Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Расіі Уладзіміра Пуціна па паглыбленні інтэграцыі.

Пытанні вырашаюцца

Як распавёў у нядзелю пасол Беларусі ў РФ, беларускі і расійскі бакі на перамовах у Сочы цалкам узгаднілі праекты інтэграцыйных дарожных карт па электраэнергетыцы і па пытаннях супрацоўніцтва мытных службаў.

Сцягі Беларусі і Расіі - Sputnik Беларусь
Дагавору аб стварэнні Саюзнай дзяржавы 20 гадоў: Лукашэнка павіншаваў Пуціна

На сёння няўзгодненымі застаюцца 8 дарожных карт. Раней у ліку няўзгодненых называліся і дакументы па самых складаных пытаннях - нафты і газу.

Абмяркоўвалі на перамовах не толькі дарожныя карты - так, прэзідэнты закранулі і тэму кампенсацыі з-за надзвычайнага здарэння з "бруднай нафтай". Паводле слоў Сямашкі, Беларусь хоча за гэты інцыдэнт 70 мільёнаў долараў.

Развязкі па манеўру і харчаванні

Па адчувальных для Беларусі пытаннях, што тычацца зняцця наяўных абмежаванняў на пастаўкі прадуктаў харчавання ў Расію, Мінск і Масква таксама "знайшлі развязкі".

"Беларускі і расійскі бакі знайшлі неабходныя развязкі па пытаннях, што тычацца зняцця наяўных абмежаванняў на пастаўкі беларускіх прадуктаў харчавання ў Расію", - заявіў Сямашка, яго словы прыводзіць БелТА.

Блізка да вырашэння і пытанне з кампенсацыяй за так званы "падатковы манеўр". Сямашка канстатаваў, што гэта адна са складаных праблем у двухбаковых адносінах.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь
Пуцін спадзяецца, што расіяне і беларусы ацэняць перавагі інтэграцыі

"Пакуль мы не дамовімся па уніфікацыі падатковага заканадаўства, немагчыма будзе развязаць гэтае пытанне. Таму там тэрміны некалькі ссунутыя яшчэ на адзін год. Пастаўлена задача, каб пытанні уніфікацыі падаткаабкладання былі вырашаны на працягу 2020-2021 гадоў і зарабілі рэальна з 1 студзеня 2022 года. Пытанне поўнай кампенсацыі выдаткаў ад падатковага манеўру можа быць вырашана з 1 студзеня 2022 года, так і дамовіліся", - адзначыў ён.

Пры гэтым, паводле слоў Сямашкі, каб сітуацыя не заставалася ў бліжэйшыя два гады ў тым жа становішчы, што і цяпер, прэзідэнты знайшлі пэўныя развязкі, якія, хай і ў няпоўным аб'ёме, але ўсё ж дазволяць у некаторай ступені кампенсаваць страты беларускага боку ад падатковага манеўру. Напрыклад, гэта тычыцца пытанняў цэнаўтварэння на нафту, выплаты прэміяльных расійскім кампаніям і іншых крокаў.

"Тут развязкі ёсць, гэта дае ўжо пэўныя гарантыі, што наступны год нашы нафтаперапрацоўчыя заводы павінны прайсці бязбольна", - рэзюмаваў Сямашка.

Пытанне ў цане на газ

Яшчэ адна тэма для размовы двух прэзідэнтаў - цана на газ для Беларусі. Ужо з 1 студзеня 2020 рэспубліка павінна пачаць купляць газ па новых коштах.

"Пытанне аб цане паставак расійскага газу ў Беларусь павінна быць узгоднена ў бліжэйшыя два тыдні", - выказаўся Сямашка.

Нагадаем, раней у Беларусі заяўлялі пра жаданне мець цану на газ "Смаленская вобласць плюс транспарціроўка". Падрабязнасці перамоў па гэтай тэме паміж краінамі невядомыя.

Стужка навiн
0