МІНСК, 10 сне - Sputnik. Грамадзянам Беларусі, якія падавалі на амерыканскую візу ў турыстычных мэтах, адмаўлялі ў 22% выпадкаў, сведчаць дадзеныя статыстыцы Дзярждэпу ЗША.
Прыводзіцца статыстыка і па шэрагу іншых краін-суседак. У прыватнасці, у Расіі працэнт адмоў складае 15, у Польшчы - 2,7%. Найбольшая колькасць адмоў - у грамадзян Украіны - 46,06% ад пададзеных заявак на візу тыпу B.
Амерыканскія ўлады традыцыйна не камэнтуюць, па якіх прычынах адбываюцца адмовы ў візах. Пасольствы ж адзначаюць, што на візу можна падацца паўторна. Для Беларусі, да прыкладу, консульскі збор пры падачы на турвізы складае 160 долараў ЗША.
Пасольства ЗША ў Мінску аднавіла выдачу віз для большасці катэгорый беларусаў з 1 лютага 2018 года.
У 2019 годзе Мінск адмяніў абмежаванні на колькасць амерыканскіх дыпламатаў, прысутных у краіне. Акрамя таго, у гэтым годзе беларускімі ўладамі неаднаразова анансавалася магчымасць вяртання паслоў.