У Мінску стартуе міжнародны Калядны оперны форум

© Photo : Роман МахмутовОперная спявачка Аксана Волкава
Оперная спявачка Аксана Волкава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
І хоць афіцыйнае адкрыццё опернага форуму адбудзецца толькі заўтра, у сераду на сцэне Вялікага загучаць лепшыя сусветныя галасы маладой оперы - лаўрэаты папярэдніх гадоў дадуць гала-канцэрт.

МІНСК, 11 сне - Sputnik. Адкрыццё Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму папярэдзіць грандыёзны гала-канцэрт "Маладыя галасы сусветнай оперы", з удзелам лаўрэатаў конкурсу папярэдніх гадоў. Ён адбудзецца 11 снежня на сцэне Вялікага тэатра Беларусі, паведамілі ў тэатры.

Шабуня: у Вялікім буду спяваць арыю, якую ніхто ніколі не спяваў у Беларусі - Sputnik Беларусь
Відэа
Шабуня: у Вялікім буду спяваць арыю, якую ніхто ніколі не спяваў у Беларусі

Падобны фармат - пачынаць оперны форум канцэртам з удзелам пераможцаў папярэдніх гадоў - апрабавалі ў тэатры ў гэтым годзе ўпершыню. У гала-канцэрце выступяць 15 выканаўцаў з розных краін.

Сёння на сцэну выйдуць самая маладая ўдзельніца конкурсу, запрошаная салістка Вялікага тэатра Беларусі і Гамбургскай дзяржаўнай оперы Марыя Шабуня, трыумфатар першага Мінскага опернага форуму - народны артыст Узбекістана Раміз Усманаў, малады армянскі тэнар Тыгран Аганян - уладальнік Гран-пры конкурсу, контртэнар Андрэй Немзер, трыумфатар 2018 Ксенія Несцярэнка, якая перамагла ў тэлепраекце "Вялікая опера".

На X Мінскі міжнародны калядны оперны форум прыедуць 30 салістаў з 16 краін. Адкрывае форум прэм'ера гэтага сезону - опера Аляксандра Барадзіна "Князь Ігар", 14 снежня прагучыць опера Джаакіна Расіні "Севільскі цырульнік" у пастаноўцы Нацыянальнай оперы Украіны, 15 снежня - "Турандот" у аднайменнай оперы Джакама Пучыні, 16 снежня ў Вялікім пакажуць аперэту Іагана Штраўса "Кажан" у пастаноўцы вугорскага рэжысёра Кера. 17 снежня дадуць оперу Жоржа Бізэ "Кармэн" - менавіта яна ў 1933 годзе стала прэм'ерным спектаклем беларускага Опернага тэатра. Кармэн будзе выконваць салістка Вялікага, сусветна вядомая Аксана Волкава.

Завершыцца гэты оперны свята 18 снежня вялікім Гала-канцэртам зорак сусветнай оперы.

Стужка навiн
0