МІНСК 12 снеж - Sputnik. Дадзеныя аб цэнавай сітуацыі на спажывецкім рынку прывялі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ведамства.
Агародніна і мяса
"Адзначаецца значнае зніжэнне інтэнсіўнасці росту коштаў на плодаагароднінную прадукцыю як у параўнанні з папярэднім месяцам, так і з аналагічным месяцам папярэдняга года", - адзначылі ў МАРГ. У выніку гадавы прырост коштаў на яе знізіўся за месяц з 16,2% да 12,1%.
Разам з тым некаторыя тавары падаражэлі ў сувязі з сезонам: так, у лістападзе вырас кошт агуркоў, памідораў і перцу, а таксама яблыкаў і вінаграду.
"У лістападзе 2019 года ў гадавым вымярэньні працягнулася запаволеньне росту коштаў на мяса і мясапрадукты, а таксама хлеб і хлебабулачныя вырабы", - паведамілі ў МАРГ, па ацэнцы спецыялістаў, гэта абумовіла 0,2% зніжэння росту спажывецкіх коштаў у цэлым.
Транспарт, паслугі і нехарчовыя тавары
Па дадзеных МАРГ, у лістападзе таксама знізіліся тарыфы на паслугі пасажырскага транспарту і кошты на значную частку нехарчовых тавараў, у тым ліку, абутак, парфумерыю і касметыку, мыйныя сродкі, медыкаменты і іншае.
Прадоўжылася замаруджванне тэмпаў росту рэгуляваных коштаў і тарыфаў: у гадавым вымярэнні іх прырост склаў 7,5% (7,6% у кастрычніку).
"Гэта па-ранейшаму абумоўлена ў большай ступені больш умераным павышэннем коштаў на аўтамабільнае паліва - 0,6% у лістападзе бягучага года, супраць 1,8% у лістападзе 2018-га", - растлумачылі прадстаўнікі міністэрства.
У той жа час у лістападзе павысіліся тарыфы на паслугі ацяплення - на 2,2%, а таксама кошты на тытунёвыя вырабы і алкагольныя напоі: 1,1% і 0,6% адпаведна. Інфляцыя ў лістападзе склала 0,2%.