Міністр спорту: на Алімпіядзе, паверце, усё будзе нармальна

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр спорту Сяргей Кавальчук даў наказ дзяўчатам перад забегам
Міністр спорту Сяргей Кавальчук даў наказ дзяўчатам перад забегам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Галоўнае ў Токіа-2020, па словах Сяргея Кавальчука, годна выступіць і змагацца, паказваючы максімум сваіх магчымасцяў.

МІНСК, 12 сне - Sputnik. Беларускія лёгкаатлеты здольныя паказаць годны вынік на Алімпійскіх гульнях-2020 у Токіа, заявіў міністра спорту Сяргей Кавальчук.

Мінспорту Расіі дапаможа беларусам падрыхтавацца да Алімпіяды-2020 - Sputnik Беларусь
Мінспорту Расіі дапаможа беларусам падрыхтавацца да Алімпіяды-2020

У лістападзе прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў Алімпійскі сход. Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў: калі ў Токіа не будзе выніку - ніхто ў спорце з функцыянераў і чыноўнікаў больш не затрымаецца.

"Чакаем добрага выніку, добрага выступленні спартсменаў. Усе рыхтуюцца, усе матываваныя. Самае галоўнае, каб выступілі годна, каб не было сорамна, каб усе змагаліся і паказалі той максімум, на які яны сёння здольныя. У нас для гэтага ў лёгкай атлетыцы ўсё ёсць", - сказаў журналістам Кавальчук.

Каментуючы вынік беларусаў на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Досе (Беларусь не заваявала ніводнай узнагароды), міністр звярнуў увагу, што перад гэтым у спартсменаў было тры турніры, якія ішлі адзін за адным.

"Дастойна выступілі на матчавай сустрэчы Еўропа - ЗША, годна выступілі на II Еўрапейскіх гульнях, па максімуму паказалі вынікі", - сказаў Кавальчук.

Кіраўнік Мінспорту адзначыў, што "крыху не хапіла". У якасці прыкладу ён прывёў выступленне Максіма Недасекава, які паказаў нядрэнны вынік, але для медалі гэтага не хапіла.

"Вынік пакажам у наступным годзе, паглядзім. Я думаю, усё павінна быць нармальна. Паверце, на Алімпіядзе ўсё будзе нармальна", - сказаў на заканчэнне Кавальчук.

Стужка навiн
0