Класіка, містыка і нястрымная весялосць – менавіта пад такім дэвізам пройдзе ў Мінску міжнародны тэатральны фестываль, прысвечаны аднаму з самых загадкавых пісьменнікаў Мікалаю Гогалю.
На сцэне Палаца культуры прафсаюзаў пакажуць адразу тры спектаклі ад папулярных рэжысёраў – Юрыя Дзівакова з Беларусі і Андрэя Бакірава з Украіны. Арганізатары абяцаюць гасцям свята "высакакласны трэш у лепшых культурных традыцыях".
Гогаль. Fatum.
Гомельскі абрасны драматычны тэатр 16 снежня пакажа спектакль "Гогаль. Fatum". Дзёрзкі эксперыментатар Юрый Дзівакоў у якасці асновы для свайго спектакля выкарыстаў дзве гісторыі – апавяданне "Шынель" і містычную біяграфію Мікалая Гогаля. Сапраўдны катарсіс напаткае гледачоў дзякуючы музыцы Эрыка Арлова-Шымкуса і дэкарацыям мастака-пастаноўшчыка Таццяны Дзіваковай.
Спектакль пакажа увесь спектр эмоцый і дапаможа спазнаць свет улачных перажыванняў.
Вій. Докудрама
Чарнігаўскі абласны акадэмічны ўкраінскі музычна-драматычны тэатр імя Тараса Шаўчэнкі 17 снежня пракдставіць беларускім гледачам спектакль, які ўжо ўзршыў беларускую сталіцу ў мінулым годзе.
У аснове пастаноўкі – матэрыял сцэнарысткі Натіаллі Варажбіт, якая стварыла сцэнар для нашумелага расійскага серыяла "Школа" рэжысёркі Валерыі гай-Германікі.
Варажбіт адаптавала сюжэт Гогаля пад сучасныя рэаліі, а рэжысер Андрэй Бакіраў увасобіў яго на сцэне.
Ноч перад Калядамі
Таксама Чарнігаўскі абластны тэатр пакажа камедыйную казку "Ноч перад Калядамі". Акрамя шыкоўнай акцёрскай ігры гасцей чакае такая ж музыка – на сцэне падчас спекатклю будзе знаходзіцца аркестр з 20 чалавек.
Чароўная гісторыя кахання Вакулы і Аксаны паўстане на сцэне ў перапляценні са старажытнымі легендамі і харэаграфічнымі кампазіцыямі.