Банкі не будуць абслугоўваць прадпрыемствы 3 студзеня

© Sputnik / Алексей Сухоруков / Перайсці ў медыябанкШыльда з надпісамі ў банку
Шыльда з надпісамі ў банку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нацбанк патлумачыў, чаму ў першы працоўны дзень года не будуць працаваць банкі. Калі вы атрымліваеце заробак 3 чысла - грошай на карту ў гэты дзень таксама не чакайце.

МІНСК, 13 сне - Sputnik. Беларускія банкі 3 студзеня па тэхнічных прычынах не змогуць абслугоўваць юрыдычных асоб, пра гэта паведамілі ў Нацбанку.

Каляндар непрацоўных дзен на Каляды і Новы год 2019/20 у Беларусі і суседніх краінах - Sputnik Беларусь
Інфаграфіка
Каляндар непрацоўных дзён на Каляды і Новы год 2019/20 у Беларусі і суседніх краінах

Як патлумачыў фінансавы рэгулятар, у сувязі з "неабходнасцю забеспячэння ўзаемадзеяння з аўтаматызаванымі сістэмамі" беларускія банкі будуць дапрацоўваць свае аўтаматызаваныя сістэмы.

Таму ў першую пятніцу года і першы рабочы ў краіне дзень не будзе ажыццяўляцца разліковае і (або) касавае абслугоўванне.

У гэты дзень будзе ўдасканальвацца ўзаемадзеянне сістэм банкаў з сістэмамі фінансавага рэгулятара - Нацбанка. Гаворка ідзе пра сістэму імгненных плацяжоў, аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме перадачы банкаўскай інфармацыі, аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме выканання грашовых абавязацельстваў і ім падобным.

Гэта абмежаванне, растлумачылі ў Нацбанку, не акажа ўплыву на абслугоўванне фізічных асоб.

Беларускія банкі часта ладзяць падобныя "чысткі" ў першы дзень новага года. У гэты дзень не будзе залічвацца заработная плата, юрыдычныя асобы не змогуць здаць выручку і гэтак далей. Пераводы таксама не будуць працаваць, але калі на картцы ёсць грошы, іх можна будзе зняць, у гэты дзень можна свабодна рабіць пакупкі крамах, аплачваючы з картак.

Нагадаем, што 2 студзеня ў Беларусі выхадны, аднак яго давядзецца адпрацаваць у бліжэйшую суботу, 4 студзеня.

Стужка навiн
0