Лукашэнка назваў важнейшую задачу беларускай медыцыны

© Sputnik / Виктор ТолочкоВясковы ўрач
Вясковы ўрач - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт адзначыў значныя поспехі, якіх дасягнула айчынная ахова здароўя, і падкрэсліў, што за гэтым стаяць канкрэтныя людзі.

МІНСК, 13 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распавёў аб важнейшых задачах, якія стаяць перад беларускай медыцынай, падчас наведвання БДМУ ў пятніцу.

Урач, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Заробак - ад 82,5 рубля: Беларусі не хапае некалькі тысяч медыкаў

"Перад айчыннай медыцынай стаіць найважнейшая задача - павялічыць працягласць і павысіць якасць жыцця нашых грамадзян", - заявіў прэзідэнт і падкрэсліў, што гэта адзін з асноватворных прыярытэтаў нацыянальнай палітыкі нашай краіны.

Адзначыў Аляксандр Лукашэнка і значныя поспехі ў распрацоўцы перспектыўных метадаў прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння, якіх дасягнула айчынная ахова здароўя за апошнія гады: асвойваюцца перадавыя тэхналогіі, ствараюцца новыя лекі.

"За ўсімі гэтымі дасягненнямі стаяць канкрэтныя людзі. Найбольш каштоўны і значны рэсурс ўсёй сістэмы - медыцынскія кадры", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, перадае БелТА.

Вельмі важна - рыхтаваць годных спецыялістаў

На думку Аляксандра Лукашэнкі, падрыхтоўка высокакваліфікаваных і канкурэнтаздольных спецыялістаў - яшчэ адна вельмі важная задача беларускай аховы здароўя.

"Каб вывучыць, вырасціць добрага ўрача, патрабуюцца гады карпатлівай працы, а таксама велізарны фінансавы рэсурс і вялікая прафесарска-выкладчыцкая праца. Ды і ў далейшым у медыцыне кожны спецыяліст вучыцца авалодваць новымі навыкамі ўсё жыццё. Таму вельмі важна забяспечыць кансультаванне і падтрымку моладзі не толькі пры выбары спецыяльнасці, але і падчас станаўлення ў прафесіі", - лічыць беларускі лідар.

Ён таксама дадаў, што многія школьнікі ідуць у ВНУ "за кампанію з сябрамі альбо па рэкамендацыі бацькоў", аднак беларускія медуніверсітэт выбіраюць найбольш моцныя абітурыенты.

"Прахадныя балы тут штогод адны з самых высокіх у краіне. Канкурэнцыя велізарная. Так што можна з упэўненасцю сказаць: паступаюць сюды лепшыя. Гэта правільна. Выпадковых людзей сярод медыкаў быць не павінна", - падкрэсліў прэзідэнт.

Стужка навiн
0