МІНСК, 13 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключае яшчэ некалькіх раўндаў перамоваў з Расіяй па "балючых пытаннях", пра гэта ён заявіў на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі медыцынскіх універсітэтаў у пятніцу.
"20-га на саміце ў Санкт-Пецярбургу (нефармальны саміт ЕАЭС). Затым, магчыма, трэба будзе яшчэ некалькі раўндаў перамоваў з Расійскай Федэрацыяй па балючых пытаннях", - цытуе словы Лукашэнкі БелТА.
Чакаецца, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і расійскага лідара Уладзіміра Пуціна адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу. У аўторак кіраўнік дзяржавы таксама анансаваў новыя кантакты з кіраўніцтвам Расіі: у прыватнасці, гэтая тэма абмяркоўвалася раней у размове з Дзмітрыем Мядзведзевым.
"Мы зараз размаўлялі з прэм'ер-міністрам Расіі. І дамовіліся, што, акрамя ўсяго іншага, дзесьці ў пераднавагоднія дні (не ведаю, як у нас атрымаецца тут, унутры краіны, у сувязі з маім графікам, і ў іх жа свой графік , таксама ўрачыстасці гэтыя) мы дзесьці сустрэнемся. і не толькі з прэзідэнтам Расіі, але зможам зверыць гадзіннікі і з прэм'ер-міністрам. Ёсць пытанні, якія датычаць нашых урадаў", - заявіў тады Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, сустрэцца з Уладзімірам Пуціным яму, магчыма, прыйдзецца пасля 20 снежня, "каб ужо канчаткова расставіць кропкі над i па найважнейшых пытаннях функцыянавання дзвюх дзяржаў" і эканомік.
Нагадаем, у папярэдні раз лідары дзяржаў сустракаліся ў Сочы 7 снежня. Перамовы ў розных фарматах з удзелам членаў урадаў працягваліся каля пяці з паловай гадзін.