Адзіная сістэма прасочвання тавараў будзе створана ў ЕАЭС

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкФура на мытні, архіўнае фота
Фура на мытні, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У цяперашні час краіны, якія ўваходзяць у cоюз, працягваюць сінхранізаваць нацыянальныя сістэмы, дзе можна прасачыць рух прадукцыі ад вытворцы да паліцы крамы.

МІНСК, 16 сне - Sputnik. Беларусь і Расія сінхранізавалі сістэмы нагляду за таварамі, сказаў член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Аляксандр Субоцін падчас тэлемосту ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

Паводле яго слоў, пытанні са сферы аграпрамысловага комплексу застаюцца балючымі для ўсіх краін у ЕАЭС. Для зняцця праблем у гэтай сферы неабходна фарміраванне наднацыянальнай сістэмы нагляду за таварамі. Гэта дасць магчымасць не толькі кантраляваць перамяшчэнне тавараў, але і запускаць на рынак ЕАЭС толькі якасную прадукцыю.

"Гэтая сістэма інтэнсіўна распрацоўваецца і досыць складана, але, тым не менш, сямімільнымі крокамі яна ідзе ў вытворчасць. У кожнай краіне яна ідзе па-свойму", - канстатаваў міністр ЕЭК.

Пры гэтым Субоцін назваў вопыт супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў гэтай сферы перадавым. У Расіі такія сістэмы пачалі ствараць яшчэ 10 гадоў таму.

Беларуская сістэма нагляду за прадукцыіяй у аграрнай сферы будавалася з ідэнтыфікацыі жывёл, якіх чыпіравалі і ў спецыяльную сістэму ўносілі ўсе дадзеныя. На гэтай аснове была пабудавана нацыянальная сістэма па прадуктах харчавання.

У Расіі ў сваю чаргу пачалі будаваць сістэму менавіта з прадуктаў харчавання і толькі потым пачалі займацца ідэнтыфікацыяй жывёл.

"Калі сталі гэтыя сістэмы (у Беларусі і Расіі - Sputnik) сінхранізаваць, аказалася, што яны трохі розныя па форме і структуры. Гаворачы спецыяльнай мовай, яны не зусім карэктна могуць працаваць разам. Было прапанавана зрабіць адмысловы шлюз, каб інфармацыя з адной сістэмы бязбольна пераходзіла ў другую", - удакладніў Субоцін.

На думку міністра ЕЭК, у сілу таго, што ў дзвюх краін інтэнсіўна развіваюцца гандлёвыя адносіны і часцей узнікаюць пытанні ў перамяшчэнні прадуктаў харчавання, развіццё сістэм нагляду за прадукцыі ішло больш эфектыўна.

"Тое ж самае ідзе і паміж Арменіяй і Казахстанам. Там таксама ёсць свае праблемы, што сістэмы не сінхранізуюцца, нейкія тонкасці трэба дапрацаваць. Але гэты працэс ідзе і яго ўжо не спыніць. У выніку ўсё роўна будзе адзіная сістэма нагляду за (тавараў) на ўвесь наш саюз (ЕАЭС - Sputnik)", - канстатаваў ён.

Стужка навiн
0