МІНСК, 16 сне - Sputnik. Беларуская маладзёжная зборная па хакеі (U20) разграміла датчан у апошняй гульні Чэмпіянату свету, які праходзіў у Мінску, перадае Sputnik.
Спаборніцтвы ў сталіцы Беларусі завяршыліся ўвечары ў нядзелю 15 снежня на лёдзе "Мінск-Арэны" сустрэчай беларускай і дацкай каманд.
Беларусы адкрылі лік ужо на другой хвіліне гульні і ў першым перыядзе здолелі закінуць адразу чатыры шайбы. Пятую ў вароты датчан у сярэдзіне другога перыяду забіў Мікіта Пышкайла, давёўшы лік да разгромнага - 5:0.
🇧🇾Не останавливаются белорусы – Владислав Барковский отправляет седьмую шайбу в ворота команды Дании, 2:7!
— Хоккей Беларуси (@hockey_bel) December 15, 2019
🎥Прямая трансляция: https://t.co/w6Fqb0c5IH pic.twitter.com/Fhf7j9zF6m
Датчане здолелі адыграць дзве шайбы толькі ў апошняй 20-хвілінку, аднак забівалі і беларусы - у выніку ў канцы гульні лік на табло быў 7:2.
Перамога для зборнай Беларусі нічога не вырашала - каманда заняла трэцяе месца па выніках ЧС. Выйгралі чэмпіянат аўстрыйцы, другое месца заняла каманда Латвіі.