Навіны Sputnik зараз можна пачытаць на міжнародных авіярэйсах

© Sputnik / Konstantin ChalabovУ студыі радыё Sputnik
У студыі радыё Sputnik - Sputnik Беларусь
Атрымліваць навіны міжнароднага інфармацыйнага агенцтва на англійскай, іспанскай і турэцкай мовах можна будзе, падключыўшыся да бартавой мультымедыйнай сістэмы.

МІНСК, 17 сне - Sputnik. Навіны Sputnik зараз можна будзе пачытаць падчас палётаў на міжнародных авіярэйсах, адпаведную дамоўленасць міжнароднае інфармацыйнае агенцтва дасягнула з лічбавай платформай Immfly.

Лічбавая ёлка Sputnik стала часткай навагодняга ўбрання ГУМа - Sputnik Беларусь
Фота
Лічбавая ёлка Sputnik стала часткай навагодняга ўбрання ГУМа

Такую магчымасць атрымаюць пасажыры авіякампаній Sun Express, Pegasus Airlines і Iberia Express. Яны змогуць атрымліваць навіны Sputnik на англійскай, іспанскай і турэцкай мовах, проста падключыўшыся падчас палёту да бартавой мультымедыйнай сістэмы самалёта. Зрабіць гэта можна будзе з дапамогай смартфонаў, планшэтаў і ноўтбукаў.

"Спосабы распаўсюджвання лічбавага кантэнту пастаянна пашыраюцца, і для сучасных медыя вельмі важна ісці ў нагу з часам. Мы рады пачатку супрацоўніцтва з платформай Immfly і гатовыя прапрацаваць перадачу кантэнту і на іншых мовах", - паведаміў першы намеснік галоўнага рэдактара Sputnik Сяргей Качаткоў.

Лічбавая платформа Immfly працуе з 2013 года. Яна дазваляе пасажырам міжнародных авіярэйсаў атрымліваць доступ да забаўляльнага кантэнту, шэрагу каналаў і паслуг. Гэтая сістэма можа працаваць на борце любога самалёта, незалежна ад наяўнасці інтэрнэт-злучэння.

Sputnik з'яўляецца адным з найбуйнейшых міжнародных СМІ, які аб'ядноўвае мультымедыйныя краінавыя і рэгіянальныя інтэрнэт-сайты на 33 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне на рускай, англійскай, французскай і іншых мовах у больш чым 90 гарадах свету і ў інтэрнэце. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна пастаўляюць інфармацыю вядучым выданням па ўсім свеце на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай і фарсі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі