Беларусь апусцілася ў рэйтынгу гендэрнай роўнасці

© Рixabay / rawpixelБеларусь апусцілася ў рэйтынгу гендэрнай роўнасці
Беларусь апусцілася ў рэйтынгу гендэрнай роўнасці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раўнапраўе паміж мужчынамі і жанчынамі лепш за ўсё выконваецца ў Ісландыі, горш за ўсё - у Еменскай Рэспубліцы.

МІНСК, 18 сне - Sputnik. Беларусь заняла 29-е месца ў спісе захавання роўных правоў паміж мужчынамі і жанчынамі, дадзеныя Глабальнага рэйтынгу гендэрнай роўнасці апублікаваныя на сайце Сусветнага эканамічнага форуму (СЭФ).

Эксперты вывучылі дасягненні і ўзровень магчымасцяў мужчын і жанчын у плане адукацыі, роўнасці ў эканоміцы і прадстаўленасці ў палітыцы. Таксама былі ўлічаны стан іх здароўя і працягласць жыцця.

Усяго даследаванне ахапіла 153 краіны. Пры гэтым краінай, у якой амаль усе паказчыкі гендэрнага раўнапраўя апынуліся ідэальнымі, стала Ісландыя. У топ-10 таксама ўвайшлі Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя, Нікарагуа, Новая Зеландыя, Ірландыя, Іспанія, Руанда і Германія.

Беларусь у гэтым годзе ў агульным рэйтынгу размясцілася на 29 месцы, апусціўшыся ў параўнанні з папярэднім годам на адну пазіцыю. Сярод суседніх краін вышэй размясцілася толькі Латвія - яна на 11-м месцы, некалькі горш, чым у Беларусі, справы ў Літве - яна на 33 месцы. Іншыя суседзі размясціліся ў другой паўсотні: Польшча на 57 месцы, Украіна на 59, і Расія на 81 радку.

Спіс завяршаюць Конга, Сірыя, Пакістан, Ірак і Емен.

У катэгорыі роўнасці ў эканоміцы Беларусь заняла 5-е месца ў свеце, у "адукацыі" рэспубліка на 39-м месцы, у катэгорыі "здароўе" - на 58-м. У частцы прадстаўленасці жанчын у палітыцы Беларусі дасталася 81 месца.

Стужка навiн
0