Дзень беларускіх традыцый праходзіць на лічбавай ёлцы Sputnik у ГУМе

© SputnikДзень беларускіх традыцый праходзіць на лічбавы ёлцы Sputnik у ГУМе
Дзень беларускіх традыцый праходзіць на лічбавы ёлцы Sputnik у ГУМе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Увесь дзень на галоўным бягучым радку арт-аб'екта можна прачытаць пра беларускія традыцыі сустрэчы Новага года.

МІНСК, 18 сне - Sputnik. Дні навагодніх навін і традыцый краін вяшчання міжнароднага агенцтва і радыё Sputnik пачаліся на лічбавы ёлцы медыягрупы, якую ўсталявалі ў маскоўскім ГУМе, у аўторак, 17 снежня.

Елка Sputnik у ГУМе - Sputnik Беларусь
Дні навагодніх навін краін Sputnik пачаліся ў ГУМе

Кожны дзень да канца святочнага перыяду бягучы радок арт-аб'екта будзе знаёміць наведвальнікаў крамы са звязанымі з Новым годам традыцыямі розных краін. Будуць на стужцы і апошнія навіны з усёй планеты.

У сераду на ёлцы медыягрупы - дзень Беларусі. Якія стравы традыцыйна падаюць у Беларусі на Новы год і колькі іх усяго павінна быць на стале? Чым упрыгожвалі хату ў беларускіх вёсках замест елкі? Як называюць у народзе беларускага бога зімы і колькі чалавек прыязджае ў госці да беларускага Дзеда Мароза? Пра гэта і не толькі можна даведацца з бягучага радка на ёлцы Sputnik у ГУМе.

© SputnikНа лічбавай ёлцы ў маскоўскім ГУМе - апошнія навіны з усёй планеты
Дзень беларускіх традыцый праходзіць на лічбавай ёлцы Sputnik у ГУМе - Sputnik Беларусь
На лічбавай ёлцы ў маскоўскім ГУМе - апошнія навіны з усёй планеты

У 2019 годзе Sputnik споўнілася пяць гадоў. Ёлка - своеасаблівы падарунак ад імянінніка жыхарам і гасцям расійскай сталіцы. Навагодні марафон Дзён краін Sputnik пачала Арменія. Эстафету працягнуць навіны і святочныя гісторыі з Эстоніі, Германіі, Францыі, англа- і іспанамоўных краін.

Стужка навiн
0